А пасьля чытаньня Закону і Прарокаў начальнікі сынагогі паслалі да іх, кажучы: «Мужы браты! Калі ёсьць у вас слова пацяшэньня для народу, кажыце».
ГАБРЭЯЎ 13:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прашу ж вас, браты, прыйміце слова пацяшэньня, бо я ж крыху напісаў вам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прашу вас, браты, прымеце гэтае слова ўмаўленьня; я ж няшмат і напісаў вам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прашу ж вас, браты, прыміце слова заахвочвання, бо толькі трохі напісаў я вам. |
А пасьля чытаньня Закону і Прарокаў начальнікі сынагогі паслалі да іх, кажучы: «Мужы браты! Калі ёсьць у вас слова пацяшэньня для народу, кажыце».
А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста.
Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам».
І працуючы разам [з Ім], мы просім, каб ласка Божая не надарма была атрыманая вамі.
і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае.
Дзеля гэтага, браты сьвятыя, удзельнікі ў нябесным пакліканьні, прыгледзьцеся да Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
Дык будзем баяцца, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў супачынак Ягоны, ня думаў хто з вас, што ён горшы.
Дык будзем намагацца ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым прыкладам не палёг праз няскоранасьць.
Гэта коратка напісаў я вам праз Сілуана, вернага, як лічу, брата, каб суцешыць і засьведчыць, што праўдзівая ласка Божая, у якой вы стаіцё.