І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты не памрэш.
ВЫХАД 9:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Саграшыў я гэтым разам. ГОСПАД — праведны, а я і народ мой — ліхія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: гэтым разам я зграшыў; Гасподзь справядлівы, а я і народ мой вінаватыя; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, гаворачы ім: «Цяпер я зграшыў; Госпад справядлівы, я і мой народ — вінаватыя. |
І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты не памрэш.
I пасьпяшаўся фараон паклікаць Майсея і Аарона, і сказаў: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, і перад вамі.
I цяпер даруйце, прашу, грэх мой хаця б у гэты раз, і прасіце ГОСПАДА, Бога вашага, каб толькі Ён прыбраў ад мяне гэтую сьмерць».
I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, складзіце ахвяру Богу свайму ў гэтай зямлі».
I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў: «Прасіце ГОСПАДА, каб Ён аддаліў жабаў ад мяне і ад народу майго, і я адпушчу народ, і яны складуць ахвяры ГОСПАДУ».
«Праведны ГОСПАД, бо я бунтавалася супраць [слова] вуснаў Ягоных. Слухайце, прашу, усе народы, і пабачце боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў палон.
І чуваў ГОСПАД над гэтым ліхам, і навёў яго на нас, бо праведны ГОСПАД, Бог наш, у-ва ўсіх учынках Сваіх, якія Ён робіць, бо мы ня слухалі голас Ягоны.
І прыйшоў народ да Майсея, і сказаў: «Саграшылі мы, бо гаварылі супраць ГОСПАДА і супраць цябе. Маліся да ГОСПАДА, каб забраў Ён ад нас гэтых зьмеяў». І маліўся Майсей за народ.
І сказаў Білеам анёлу ГОСПАДА: «Саграшыў я, бо ня ведаў, што ты стаіш супраць мяне на шляху; а цяпер, калі гэта кепска ў вачах тваіх, я вярнуся назад».
кажучы: «Саграшыў я, выдаўшы кроў бязьвінную». Яны ж сказалі яму: «Што нам да гэтага? Глядзі сам».
Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,
А мы ведаем, што Закон усё, што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад Законам, каб усе вусны былі загароджаныя і ўвесь сьвет стаўся вінаватым перад Богам,
І адказаў Ахан Егошуа, і сказаў: «Сапраўды, саграшыў я перад ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля. Вось што я зрабіў.
І сказаў Саўл Самуэлю: «Саграшыў я, бо парушыў [слова] з вуснаў ГОСПАДА і словы твае, бо я баяўся народу і паслухаў голас іхні.
І сказаў [Саўл]: «Саграшыў я. Але ўшануй мяне перад старшынямі народу майго і перад Ізраілем. Вярніся са мной, каб я пакланіўся ГОСПАДУ, Богу твайму».
І сказаў Саўл: «Саграшыў я. Вярніся, сыне мой Давід, бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды, за тое, што дарагая была сёньня ў вачах тваіх душа мая. Вось, я быў неразумны, шмат разоў памыляўся».