І ўдарыць ГОСПАД Ізраіля, што ён захістаецца як трысьнёг на вадзе, і выганіць Ізраіля з гэтай добрай зямлі, якую Ён даў бацькам іхнім, і расьцярушыць іх за ракою за тое, што яны зрабілі Астартаў сваіх, каб гнявіць ГОСПАДА.
ВЫХАД 34:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ахвярнікі іхнія скрышыце, і слупы іхнія паламіце, і гаі іхнія высячыце, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце, высечыце гаі іхнія, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але знішчы іх ахвярнікі, разбі іх камяні і ссячы святыя гаі. |
І ўдарыць ГОСПАД Ізраіля, што ён захістаецца як трысьнёг на вадзе, і выганіць Ізраіля з гэтай добрай зямлі, якую Ён даў бацькам іхнім, і расьцярушыць іх за ракою за тое, што яны зрабілі Астартаў сваіх, каб гнявіць ГОСПАДА.
і разьбілі ідалаў Баала, і зруйнавалі дом Баала, і замянілі яго на месца нячыстае аж да сёньня.
Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.
І паразьбіваў ён слупы, і высек [сьвятыя] гаі, і засыпаў месца іхняе косткамі чалавечымі.
І прыбраў ён ахвярнікі чужых [багоў], і ўзгоркі, і разьбіў слупы, і пасьсякаў [сьвятыя] гаі.
І нават Мааху, маці Асы, валадар пазбавіў годнасьці валадарскай за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І пасек Аса ідала, і патоўк, і спаліў каля ручая Кедрон.
І ўзьнялося сэрца ягонае на шляхах ГОСПАДА; і ён таксама прыбраў узгоркі і Астартаў у Юдзе.
І пакінулі яны Дом ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і служылі Астартам і ідалам, і прыйшоў гнеў [Божы] на Юду і на Ерусалім за гэтую правіну іхнюю.
І калі ўсё гэта скончылася, выйшаў увесь Ізраіль, які знаходзіўся [там], у гарады Юды, і пабілі слупы, і пасеклі астартаў, і разбурылі ўзвышшы і ахвярнікі ў-ва ўсім Юдзе і Бэн’яміне, у Эфраіме і Манасе, аж да канца. І вярнуліся ўсе сыны Ізраіля кожны да ўласнасьці сваёй, у горад свой.
А малітва ягоная, і як [Бог] быў упрошаны ім, і ўвесь грэх ягоны, і нявернасьць ягоная, і месцы, на якіх ён пабудаваў узвышшы і паставіў Астартаў і балваноў перад скарэньнем сваім, вось, яны запісаныя ў Летапісе Хазая.
не пакланяйся багам іхнім, і не служы ім, і не рабі паводле ўчынкаў іхніх, але руйнуючы, зруйнуй іх, і крышачы, скрышы слупы іхнія.
І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.
Праз гэта будзе адпушчана беззаконьне Якуба, і плодам гэтага будзе прыбраны грэх ягоны, калі ён возьме ўсе камяні ахвярніка [ідальскага] і раструшчыць, як камяні вапнавыя, і ня будуць [больш] стаяць астарты і выявы сонца.
каб памяталі сыны іхнія пра ахвярнікі іхнія і пра астартаў іхніх каля дрэваў зялёных на ўзгорках высокіх, на гары ў полі.
дык выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, і паламіце ўсе выявы іхнія, і разьбіце ўсіх ідалаў іхніх, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
Але так маеце зрабіць з імі: ахвярнікі іхнія разбурыце, слупы іхнія скрышыце, астартаў іхніх пасячыце, а статуі спаліце агнём.
Не заключайце запавет з жыхарамі зямлі гэтай, але разваліце ахвярнікі іхнія”. Але вы не захацелі паслухаць голасу Майго. Чаму вы гэтак зрабілі?
У тую ноч сказаў ГОСПАД [Гідэону]: «Вазьмі бычка са [статку] бацькі твайго і другога бычка, сямігадовага, і развалі ахвярнік Баала, які ў бацькі твайго, і сьсячы сьвятое дрэва, якое каля [ахвярніка],
і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ, Богу твайму, на версе гэтай скалы ў адпаведны спосаб. І вазьмі другога бычка, і складзі цэласпаленьне на дровах са сьвятога дрэва, якое сьсячэш».