Я зыйду з табою ў Эгіпет, і Я, выводзячы, таксама выведу цябе [адтуль]. I Язэп паложыць руку сваю на вочы твае».
ВЫХАД 3:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I Я сказаў: ‘Я выведу вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам’"”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў: Я выведу вас ад прыгнёту Егіпецкага ў зямлю Хананэяў, Хэтэяў, Амарэяў, Фэрэзэяў, Гэвэяў і Евусэяў, у зямлю, дзе цячэ малако і мёд. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў: “Я ўвяду вас ад смутку Егіпта ў зямлю хананеяў і хетэяў, амарэяў і феразеяў, і гівеяў, і евусеяў, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам”. |
Я зыйду з табою ў Эгіпет, і Я, выводзячы, таксама выведу цябе [адтуль]. I Язэп паложыць руку сваю на вочы твае».
I сказаў Язэп братам сваім: «Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і выведзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу».
I ўзяў Язэп прысягу ў сыноў Ізраіля, кажучы: «Бог, наведваючы, наведае вас, і вы вынясіце косткі мае адгэтуль».
I будзе, калі ўвядзе вас ГОСПАД у зямлю Хананейца, і Хета, і Амарэя, і Хівея, і Евусэя, пра якую Ён прысягаў бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, захоўвай служэньне гэтае ў месяцы гэтым.
I цяпер ідзі, вядзі народ гэты, куды Я казаў табе. Вось, анёл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень наведваньня Майго Я наведаю іх за грэх іхні».
I ўвядзе ён вас у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, бо Сам Я не пайду сярод цябе, бо ты — народ з цьвёрдым каркам, каб Я не выгубіў вас у дарозе».
Дзеля гэтага скажы сынам Ізраіля: “Я — ГОСПАД, і Я выведу вас з-пад ярма Эгіпецкага, і выратую вас з няволі іхняе, і вызвалю вас рамяном узьнятым і судамі вялікімі.
каб Я споўніў прысягу, якою прысягаў бацькам вашым, што дам ім зямлю, дзе цячэ малако і мёд, якую [маеце] сёньня"”». А я адказаў і сказаў: «Амэн, ГОСПАДЗЕ!»
І Ты даў ім зямлю гэтую, якую запрысяг даць бацькам іхнім, зямлю, якая ацякае ў мёд і малако.
у той дзень Я падняў руку Маю да іх, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай у зямлю, якую выбраў для іх, якая ацякае малаком і мёдам, пэрліну спасярод усіх земляў.
І Я сказаў вам: "Вы ўспадкаеміце зямлю іхнюю, і Я дам яе вам на ўласнасьць, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў".
І расказвалі ім, і сказалі: «Мы прыйшлі ў зямлю, у якую ты паслаў нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, і такія плады ейныя.
Слухай, Ізраіль, і захоўвай, і выконвай іх, каб добра табе было, і ты вельмі памножыўся ў зямлі, якая ацякае малаком і мёдам, як прамаўляў да цябе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх.
І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыйшлі ў Ерыхон. І ваявалі супраць вас гаспадары Ерыхону, Амарэйцы, Пэрэзэі і Хананейцы, Хеты, Гіргашэі, Хівеі і Евусэі, але Я выдаў іх у рукі вашыя.
Сорак гадоў блукалі сыны Ізраіля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Эгіпту, якія не паслухаліся голасу ГОСПАДА і якім Ён запрысяг, што не пакажа ім зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.
І пачулі пра гэта ўсе валадары, што жылі за Ярданам, якія жылі на гарах, і ў даліне, і на беразе Мора Вялікага аж да Лібану, Хеты і Амарэйцы, Хананейцы, Пэрэзэі, Хівеі і Евусэі,