І зрабіў Салямон усе прылады ў Дом ГОСПАДА: ахвярнік залаты і стол залаты, на які [лажылі] хлябы пакладныя,
ВЫХАД 25:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I будзеш класьці на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кладзі на стол хлябы ахвярныя прад абліччам Маім увесь час. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кладзі на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды. |
І зрабіў Салямон усе прылады ў Дом ГОСПАДА: ахвярнік залаты і стол залаты, на які [лажылі] хлябы пакладныя,
і пры хлябах пакладных, і пры муцэ для ахвяры хлебнай, пры печыве прэсным, пры тым, што печанае і што смажанае, і пры ўсім, што ўзважваюць і мераюць,
І з сыноў Кегата, з братоў іхніх былі [адказныя] за хлябы пакладныя, каб гатаваць іх кожную суботу.
І яны складаюць ГОСПАДУ цэласпаленьні кожную раніцу, і кожны вечар — пахкае кадзіла, і хлябы пакладныя — на стале чыстым, і сьвечнік залаты і лямпы ягоныя запальваюць кожны вечар, бо мы захоўваем загады ГОСПАДА, Бога нашага, а вы пакінулі Яго.
І паслаў Салямон да Хурама, валадара Тыру, кажучы: «Як ты дапамагаў Давіду, бацьку майму, і пасылаў яму кедры, каб ён пабудаваў дом, каб жыць у ім, так зрабі і мне.
Вось, я будую Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго, каб сьвяціць Яго і кадзіць перад абліччам Ягоным пахкае кадзіла, і каб заўсёды [былі там] хлябы пакладныя і цэласпаленьні раніцаю і ўвечары, у суботы і ў маладзік, і ва ўрачыстасьці ГОСПАДА, Бога нашага. Гэта на вякі ў Ізраілі.
I ўнясеш стол, і разложыш на ім тое, што належыць, і ўнясеш сьвечнік, і запаліш лямпы ягоныя.
ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці, у два локці даўжыні і ў два локці шырыні, а рогі ягоныя, падставы і сьценкі ягоныя — з дрэва. І ён прамовіў да мяне: «Гэта стол, які перад абліччам ГОСПАДА».
Але вы зьневажаеце яго тым, што кажаце: «Стол ГОСПАДА заплямлены, і прыбытак з яго, пасілак ягоны ня [варты] пашаны».
Вы прыносіце на ахвярнік Мой хлеб заплямлены і кажаце: «Чым мы заплямілі Цябе?» Тым, што вы кажаце: «Сталом ГОСПАДА [можна] пагрэбаваць».
І стол хлябоў пакладных накрыюць тканінаю з блакіту, і паставяць на ім посуд, талеркі, чашы і кубкі на ахвяры вадкія; і хлябы пакладныя будуць на ім.
Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?
Бо першы намёт быў збудаваны, і ў ім сьвечнік, і стол, і хлябы пакладныя, і завецца ён “Сьвятое”.
І цяпер, калі маеш у руцэ тваёй пяць хлябоў, дай у руку маю іх або тое, што знойдзеш».
І адказаў Давіду сьвятар, і сказаў: «Звычайнага хлеба ня маю, каб даць у руку тваю, а ёсьць толькі хлеб сьвяты. Ці чыстыя юнакі твае хаця б адносна жанчынаў?»
І адказаў Давід сьвятару, і сказаў яму: «Жанчынаў не было з намі ані ўчора, ані пазаўчора, і калі выходзілі ў дарогу, і целы юнакоў сьвятыя, хоць гэтая выправа звычайная. Тым больш сёньня асьвячоныя целы іхнія».