І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.
ВЫХАД 17:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I прыйшоў Амалек, і ваяваў з Ізраілем у Рэфідыме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі Амалікіцяне і ваявалі зь Ізраільцянамі ў Рэфідыме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшоў Амалек, і змагаўся з Ізраэлем у Рэфідыме. |
І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.
А Тымна была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, і яна нарадзіла Эліфазу Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.
князь Карах, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфаза ў зямлі Эдом, гэта сыны Ады.
I вырушыла ўся грамада сыноў Ізраіля з пустыні Сін у падарожжы свае, паводле [слова з] вуснаў ГОСПАДА, і сталі табарам у Рэфідыме, і не было вады, каб піць народу.
Амалекцы жывуць у зямлі Нэгеў; Хеты, Евусэі і Амарэйцы жывуць у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на беразе Ярдану».
І ўбачыў ён Амалека, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але канец ягоны — загуба».
Калі Ізраільцяне сеялі, прыходзілі Мадыянцы, і Амалек, і сыны Усходу, і хадзілі сярод іх,
І ён дзейнічаў мужна, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраіля з рук тых, якія рабавалі яго.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Узважыў Я, што зрабіў Амалек Ізраілю, як перашкаджаў яму ў дарозе, калі [Ізраіль] ішоў з Эгіпту.
І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і нападаў на Гешурцаў, на Гізрэяў і на Амалека, бо гэтыя народы жылі на зямлі пры дарозе на Шур і аж да зямлі Эгіпецкай.
І сталася, калі Давід і людзі ягоныя вярталіся ў Цыкляг, на трэці дзень Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём,