Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.
ВЫСЛОЎІ 3:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не спалохаешся раптоўнага страху і загубы бязбожнікаў, калі яна прыйдзе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не збаішся раптоўнага страху і пагібелі ад бязбожных, калі яна прыйдзе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не бойся раптоўнага страху і збянтэжанасці, што ахоплівае цябе з-за бязбожнікаў, калі яна прыйдзе. |
Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.
Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
І будзеш ты ўмацаваная ў праведнасьці, і будзеш далёкая ад уціску, бо ня будзеш баяцца, і [далёкая] ад страху, бо ён не наблізіцца да цябе.
І кожны будзе сядзець пад вінаграднай лазой сваёй і пад дрэвам фігавым сваім, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны ГОСПАДА Магуцьцяў прамовілі [гэта].
І Я стану табарам каля Дому Майго супраць войска, супраць таго, хто праходзіць, і супраць таго, хто вяртаецца, і ня пройдзе больш праз іх прыгнятальнік, бо цяпер Я буду бачыць [гэта] вачыма Маімі.
Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, пра якую сказаў Данііл прарок, што паўстане на месцы сьвятым, — хто чытае, няхай зразумее, —
Маеце чуць пра войны і чуткі ваенныя. Глядзіце, не трывожцеся, бо ўсё гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец.
Калі ж пачуеце пра войны і бязладзьдзе, не жахайцеся, бо гэта мусіць стацца спачатку, але не адразу канец».
Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.