І прысягнуў валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ня супраць душы сваёй сказаў Адонія слова гэтае.
ВЫСЛОЎІ 20:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пагроза царовая - нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як рыканне льва — так і гнеў цара, хто яго выклікае — грашыць супраць душы сваёй. |
І прысягнуў валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ня супраць душы сваёй сказаў Адонія слова гэтае.
І цяпер, як жывы ГОСПАД, Які моцна паставіў мяне і пасадзіў на пасад Давіда, бацькі майго, і Які, як прадказваў, пабудаваў мне дом, сёньня Адонія будзе забіты!»
а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».
Калі гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
Яны пойдуць за ГОСПАДАМ. Ён як леў зарыкае. Калі Ён зарыкае, прыйдуць з дрыжаньнем сыны мора.
Ты ўчыніў ганьбу для дому свайго, бо выразаў шмат народаў, і саграшыў супраць душы сваёй,
А з кадзільніцаў тых, якія саграшылі супраць душаў сваіх, няхай зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярніка, бо іх прынесьлі перад аблічча ГОСПАДА, і яны асьвячоныя, і будуць яны знакам для сыноў Ізраіля».