А Язэп кіраваў у той зямлі, ён продаў збожжа ўсім людзям зямлі. I прыйшлі браты Язэпа, і пакланіліся яму тварам да зямлі.
ВЫСЛОЎІ 11:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто затрымлівае збожжа, таго праклінае народ, але дабраславенства на галаве таго, хто продае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто хавае ў сябе збожжа, таго народ кляне; і дабраслаўляе таго, хто прадае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто хавае сваё збожжа, той праклінаецца ў народзе, а на галаву тых, якія прадаюць збожжа, — дабраславенне. |
А Язэп кіраваў у той зямлі, ён продаў збожжа ўсім людзям зямлі. I прыйшлі браты Язэпа, і пакланіліся яму тварам да зямлі.
I сабраў Язэп усё срэбра, якое знайшлося ў зямлі Эгіпецкай і ў зямлі Ханаанскай, за збожжа, якое куплялі, і прынёс Язэп срэбра ў дом фараона.
Дабраславенства таго, які гінуў, зыходзіла на мяне, і сэрца ўдавы я рабіў радасным.
Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.
Хто дае бедным, ня будзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат праклёнаў.