БЫЦЦЁ 41:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I вось, сем каласоў пустых і высушаных усходнім ветрам вырастаюць пасьля іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але вось, пасьля іх вырасла сем каласоў пустых і высушаных усходнім ветрам; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І столькі ж з’явілася іншых каласоў, пустых і знішчаных сухім ветрам, |
I ён заснуў, і сьніў другі раз, і вось, сем каласоў вырасьлі на адной сьцябліне, здаровых і добрых.
I праглынулі каласы пустыя сем каласоў здаровых і поўных. I прачнуўся фараон, і вось, [гэта] сон.
І вось, ён быў пасаджаны. Ці пашчасьціць яму? Ці ня ссохне ён, калі дакранецца да яго ўсходні вецер? Ён ссохне на градзе, на якой выпускаў парасткі свае”».
Але ў гневе была яна вырваная, кінутая на зямлю, і вецер усходні высушыў плады ейныя, былі паламаныя і высахлі галіны ейныя, і агонь зьеў яе.
Эфраім пасьвіць вецер і гоніцца за ветрам усходнім. Увесь дзень ён памнажае хлусьню і спусташэньне, і заключае запавет з Асірыяй, і выносіць алей у Эгіпет.
Хоць ён прыносіць плады між братамі, прыйдзе вецер усходні. Вецер ГОСПАДА з пустыні ўзьнімаецца, і прыбярэ жаролы ягоныя, і высушыць крыніцы ягоныя. Ён спустошыць скарбніцу ўсіх начыньняў каштоўных.
І сталася, калі ўзыйшло сонца, што Бог вызначыў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён млеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».