Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 17:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І вось, ён быў пасаджаны. Ці пашчасьціць яму? Ці ня ссохне ён, калі дакранецца да яго ўсходні вецер? Ён ссохне на градзе, на якой выпускаў парасткі свае”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І вось, хоць яна пасаджана, але ці будзе посьпех? ці ня высахне яна, як толькі дыхне на яе ўсходні вецер? высахне на градах, дзе вырасла.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Вось, ён пасаджаны; ці пашчасціць яму? Ці не ссохне ён, калі кране яго гарачы вецер, ці не ссохне на зямлі, на якой выпускаў парасткі свае?”»

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 17:10
12 Крыжаваныя спасылкі  

Хоць ён прыносіць плады між братамі, прыйдзе вецер усходні. Вецер ГОСПАДА з пустыні ўзьнімаецца, і прыбярэ жаролы ягоныя, і высушыць крыніцы ягоныя. Ён спустошыць скарбніцу ўсіх начыньняў каштоўных.


Яны — небясьпека на вашых вячэрах любові; банкетуючы з вамі, пасуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, якія ветрам носяцца; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памёршыя, з корнем павырываныя;


Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне; і іх зьбіраюць, і кідаюць у вагонь, і яны згараць.


І раніцаю, праходзячы міма, убачылі фігавае дрэва, ссохлае ад кораня.


І, убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігавае, падыйшоў да яго, і нічога не знайшоў на ім, акрамя адной лістоты, і кажа да яго: «Няхай больш ня будзе з цябе плоду да веку». І адразу засохла дрэва фігавае.


Эфраім пасьвіць вецер і гоніцца за ветрам усходнім. Увесь дзень ён памнажае хлусьню і спусташэньне, і заключае запавет з Асірыяй, і выносіць алей у Эгіпет.


У той час будуць казаць народу гэтаму і Ерусаліму: “Вецер гарачы з гораў, што ў пустыні, [прыходзіць] на шлях дачкі народу Майго не для прасяваньня і не для ачышчэньня.


І ён павядзе Сэдэкію ў Бабілон, і ён будзе там, пакуль Я не наведаю яго, кажа ГОСПАД, бо калі вы будзеце ваяваць з Халдэйцамі, не пашчасьціць вам”».


Скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ці пашчасьціць яму? Ці ня вырвуць карані ягоныя і ці не пазрываюць плады ягоныя? І зьвянуць усе сьвежыя парасткі ягоныя, і ён ссохне, і ня [будзе трэба] ані рамяна моц­нага, ані народу шматлікага, каб вырваць яго з каранямі.


І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:


I вось, сем каласоў пустых і высушаных усходнім ветрам вырастаюць пасьля іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы