І ўбачылі яе князі фараона, і хвалілі яе перад фараонам. І была ўзятая жанчына ў дом фараона.
БЫЦЦЁ 20:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: «Яна — сястра мая». I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Абрагам пра Сарру, жонку сваю: яна сястра мая. І паслаў Авімэлэх, цар Герарскі, і ўзяў Сарру. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў ён пра Сару, жонку сваю: «Яна мая сястра». Дык Абімэлех, цар Герара, паслаў [за ёй] і забраў яе. |
І ўбачылі яе князі фараона, і хвалілі яе перад фараонам. І была ўзятая жанчына ў дом фараона.
І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю.
I сталася ў той час, і сказаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, Абрагаму, кажучы: «Бог з табою ў-ва ўсім, што ты робіш.
I быў голад у зямлі той, ня лічачы першага голаду, які быў у дні Абрагама. І пайшоў Ісаак да Абімэлеха, валадара Філістынскага, у Герар.
I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: «Яна — сястра мая», бо баяўся сказаць: «Жонка мая», каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.
І выйшаў перад аблічча ягонае Егу, сын Ханані, відушчы, і сказаў валадару Язафату: «Ці будзем дапамагаць бязбожніку і любіць тых, якія ненавідзяць ГОСПАДА? За гэта гнеў на табе ад аблічча ГОСПАДА.
І прарочыў Эліэзэр, сын Дадавіі з Марэшы, пра Язафата, кажучы: «За тое, што ты злучыўся з Ахазіем, ГОСПАД зруйнуе працу тваю». І разьбіліся караблі, і не маглі ісьці ў Таршыш.
І толькі пры пасланцах князёў Бабілону, якіх яны паслалі да яго, каб даведацца пра цуд, які адбыўся ў зямлі [ягонай], Бог пакінуў яго, каб выспрабаваць яго, каб даведацца ўсё, што ў сэрцы ягоным.
Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.
Так і той, хто ўваходзіць да жонкі бліжняга свайго, хто дакранаецца да яе, не пазьбегне кары.
Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.