І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?»
БЫЦЦЁ 17:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўпаў Абрам на аблічча сваё, а Бог прамовіў да яго, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўпаў Абрам на аблічча сваё. Бог гаварыў зь ім далей і сказаў: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абрам упаў вобліч. |
І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?»
І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ён убачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,
І ўбачыў [гэта] ўвесь народ, і ўпаў на аблічча сваё, і сказаў: «ГОСПАД — гэта Бог! ГОСПАД — гэта Бог!»
I сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». I закрыў Майсей аблічча сваё, бо баяўся глянуць на Бога.
Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
І я ўстаў, і пайшоў у даліну, і вось, там [была] слава ГОСПАДА, такая, як слава, якую я бачыў над ракою Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
А ў той час, калі яны забівалі, я застаўся сам, упаў на аблічча маё і так маліўся ўголас: «Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Ці Ты хочаш вынішчыць усю рэшту Ізраіля, выліваючы гнеў Свой на Ерусалім?»
І я пачуў голас словаў ягоных; і калі я пачуў голас словаў ягоных, я самлеў у глыбокім сьне на абліччы маім, і абліччам маім [ляжаў] на зямлі.
І яны ўпалі на абліччы свае, і сказалі: «Божа, Божа, Які [даеш] дух усякаму целу, ці будзеш гневацца на ўсю грамаду, калі [толькі] адзін чалавек саграшыў?»
«Адыйдзіцеся ад грамады гэтай, і Я зьнішчу іх у момант». А яны ўпалі на абліччы свае.
Ён адказаў: «Не. Я — князь войска ГОСПАДА, і вось Я прыйшоў». І Егошуа ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся яму, і сказаў яму: «Што прамовіць Госпад мой да слугі Свайго?»
І калі я ўбачыў Яго, я ўпаў ля ног Ягоных як мёртвы, і Ён паклаў на мяне правую руку Сваю, кажучы мне: «Ня бойся. Я ёсьць Першы і Апошні,
І калі полымя паднялося з ахвярніка ў неба, таксама анёл ГОСПАДА падняўся ў полымі. Калі гэта ўбачылі Маноах і жонка ягоная, упалі на абліччы свае на зямлю.