І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, убачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына.
БЫЦЦЁ 12:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: «Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж ён набліжаўся да Егіпта, дык сказаў Сары, жонцы сваёй: вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая з выгляду; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі набліжаўся ён да Егіпта, сказаў ён Сараі, жонцы сваёй: «Ведаю, што ты жанчына прыгожая |
І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, убачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына.
I сталася, калі вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: “У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: ‘Ён — брат мой’”».
I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: «Яна — сястра мая». I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.
І [была] тая дзяўчына вельмі прыгожая з выгляду, дзяўчына, якую мужчына не пазнаў. І зыйшла яна да крыніцы, і напоўніла збан, і вярталася.
I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: «Яна — сястра мая», бо баяўся сказаць: «Жонка мая», каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.
І бачылі сыны Божыя дочак чалавечых, што яны прыгожыя, і ўзялі сабе за жонак усіх, якіх абралі.
І сталася вечарам, што Давід падняўся з ложку свайго і шпацыраваў на даху дома валадарскага. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася, а жанчына была вельмі прыгожая.
Дзяўчына была вельмі прыгожая; яна апекавалася валадаром і паслугавала яму, але валадар не пазнаў яе.
Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.
Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, ён [быў] з роду Халева.