БЫЦЦЁ 1:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І назваў Бог святло днём, а цемру — ноччу. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень першы. |
І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты.
І яшчэ, у-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч».
Я ўкшталтаваў сьвятло і стварыў цемру, раблю мір і ствараю ліхоту. Я — ГОСПАД, Які робіць усё гэта».
«Гэта кажа ГОСПАД. Калі можаце парушыць запавет Мой [адносна] дня і запавет Мой [адносна] ночы, каб не было ані дня, ані ночы ў часе іхнім,
І ўбачыла ўся грамада, што памёр Аарон, і плакаў увесь дом Ізраіля па Аароне трыццаць дзён.
работа кожнага выявіцца; бо дзень пакажа, таму што ў агні адкрываецца, і агонь выспрабуе работу кожнага, якая яна ёсьць.
Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,