І загінула ўсякае цела, якое рухаецца па зямлі: і птушкі, і скаціна, і зьвяры, і ўсе паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі.
БЫЦЦЁ 1:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў Бог зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх, і скаціну паводле гатунку свайго, і ўсякіх паўзуноў зямных паводле гатункаў сваіх. І бачыў Бог, што [гэта] добра. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І стварыў Бог жывёл зямных паводле роду іх, і быдла паводле роду яго, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І стварыў Бог звяроў зямных па гатунках сваіх, і жывёлу паводле гатункаў сваіх, і ўсякіх паўзуноў зямных у родзе сваім. І бачыў Бог, што гэта добра. |
І загінула ўсякае цела, якое рухаецца па зямлі: і птушкі, і скаціна, і зьвяры, і ўсе паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі.
Усе, якія мелі дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што былі на сухазем’і, — паўміралі.
"Я ўчыніў зямлю, чалавека і жывёлу, якія на абліччы зямлі, сілай Маёй вялікай і рамяном Маім узьнятым; і Я даю яе таму, хто правы ў вачах Маіх.