бо ён ашуквае сябе ў вачах сваіх, нібы шукае беззаконьня свайго, каб узьненавідзець яго.
АСІІ 8:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адкінуў Ізраіль дабро. Вораг будзе перасьледаваць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адкінуў Ізраіль добрае; вораг будзе перасьледаваць яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адкінуў Ізраэль дабро, дык непрыяцель будзе пераследаваць яго, |
бо ён ашуквае сябе ў вачах сваіх, нібы шукае беззаконьня свайго, каб узьненавідзець яго.
Хутчэйшыя за арлоў паднебных былі перасьледвальнікі нашыя, па гарах гналіся за намі, у пустыні рабілі засаду на нас.
Яны ставяць валадароў, але без Мяне; ставяць князёў, але Я ня ведаю [пра гэта]. Са срэбра свайго і золата свайго зрабілі ідалаў для сябе на загубу сваю.
А для тых, хто з вас застанецца, Я спашлю страх у сэрцы іхнія ў зямлі ворагаў іхніх. Будзе палохаць іх шум лістка, што ляціць, і будуць уцякаць, як ад мяча; і хоць ніхто ня будзе за імі гнацца, і будуць падаць.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Эдому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, утаймаваў спагадлівасьць сваю, і няспынна разьдзіраў [яго] ў гневе сваім, і лютасьць ягоная трывала заўсёды.
І зробіць табе ГОСПАД, што ты будзеш пабіты перад абліччам ворагаў тваіх; адным шляхам будзеш ісьці на іх, а сямёма шляхамі будзеш уцякаць ад іх, і станеш ты страхоцьцем для ўсіх валадарстваў зямлі.