АСІІ 2:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага Я загараджу шлях твой цернямі і абгараджу цябе агароджаю, і ня знойдзе яна сьцежак сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За тое вось Я загараджу дарогу яе цернямі і абгараджу яе плотам і яна ня знойдзе сьцежак сваіх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго, вось, загараджу дарогу тваю цернямі і мурам яе загараджу так, што сваіх сцежак не знойдзе; |
Бо народ Мой забыўся пра Мяне, для марноты яны паляць кадзіла! І будуць яны спатыкацца на шляхах сваіх, на сьцежках старадаўніх, будуць хадзіць па сьцежках, па дарозе няходжанай.
І будуць зьнішчаныя вышыні Авэну, грэх Ізраіля. Церні і асот вырастуць на ахвярніках іхніх, і будуць казаць да гораў: «Накрыйце нас!», і да пагоркаў: «Упадзіце на нас!»
Бо вось, прыйдуць яны з прычыны зьнішчэньня. Эгіпет зьбярэ іх, Мэмфіс іх пахавае, каштоўнае срэбра іхняе атрымае ў спадчыну крапіва, церні будуць у намётах іхніх.
Бо прыйдуць на цябе дні, і ворагі твае аточаць цябе валам, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,
І, каб я не вывышаўся празьмернасьцю адкрыцьцяў, дадзены мне бадыль у цела, анёл шатана, каб біць мяне, каб я не вывышаўся.