і складаў ахвяры багам Дамаску, якія пабілі яго, і казаў: «Богі валадароў Сірыі дапамагаюць ім, і я буду складаць ахвяры ім, і яны дапамогуць мне». Але яны былі на спатыкненьне яму і ўсяму Ізраілю.
АСІІ 13:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты сам сябе зьнішчыў, Ізраіль, бо ў-ва Мне дапамога твая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Загубіў ты сябе, Ізраіле, бо толькі ўва Мне - апора твая! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Знішчаю цябе, Ізраэль; хто ж твой успаможца? |
і складаў ахвяры багам Дамаску, якія пабілі яго, і казаў: «Богі валадароў Сірыі дапамагаюць ім, і я буду складаць ахвяры ім, і яны дапамогуць мне». Але яны былі на спатыкненьне яму і ўсяму Ізраілю.
Шчасьлівы той, у каго Бог Якуба — дапамога, у каго надзея на ГОСПАДА, Бога ягонага,
Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды; загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.
а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».
А ліхотніку — гора, бо ён [атрымае] ліха, бо адплата яму будзе паводле [ўчынкаў] рук ягоных.
Выраз аблічча іхняга сьведчыць супраць іх, як Садом выяўляюць яны грэх свой і не хаваюць [яго]. Гора душы іхняй, бо яны самі сабе рыхтуюць зло.
Ці ж не зрабілася з табою гэта з-за таго, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, калі Ён вёў цябе дарогаю?
Карае цябе ліхота твая, і адступніцтва тваё асуджае цябе. Дык ведай і пабач, што ліхім і горкім ёсьць тое, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, і ня маеш страху Майго ў табе, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў.
Шляхі твае і ўчынкі твае зрабілі гэта табе. Беззаконьне тваё такое горкае, што сягае нават сэрца твайго!”
Але Я — ГОСПАД, Бог твой, [ад выхаду] з зямлі Эгіпецкай, і ты ня ведаў Бога, акрамя Мяне, і няма Збаўцы, акрамя Мяне.
Вінаватая Самарыя, бо збунтавалася супраць Бога свайго. Яны ўпадуць ад мяча, немаўляты іхнія будуць пабітыя [аб скалу], і цяжарныя іхнія будуць пасечаныя.
І ня клічуць Мяне ў сэрцы сваім, калі выюць на ложках сваіх. Дзеля збожжа і віна яны зьбіраюцца, але ад Мяне адварочваюцца.
Але вы зьневажаеце яго тым, што кажаце: «Стол ГОСПАДА заплямлены, і прыбытак з яго, пасілак ягоны ня [варты] пашаны».
І вы кажаце: «Вось, якая цяжкасьць», хоць зьдзьмухнуць гэта можаце, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і прыносіце крадзенае, кульгавае і хворае, вы прыносіце гэтакі дар. Ці магу Я прыняць гэта з рукі вашай? — кажа ГОСПАД.
А цяпер, прашу, маліце аблічча Божае, каб Ён зьлітаваўся над вамі. З рук вашых было гэта, дык ці Ён прыйме аблічча каго з вас? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
«Няма такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе і ў велічнасьці Сваёй [ідзе] па воблаках.
Шчасьлівы ты, Ізраіль! Хто [падобны] да цябе, народ, якога збавіў ГОСПАД. Ён — шчыт абароны тваёй і меч велічнасьці тваёй. Ворагі твае скараюцца перад абліччам тваім, і ты будзеш таптаць каркі іхнія».