АМОСА 8:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД, што Я зраблю заход сонца апоўдні, і зацямню зямлю сярод яснага дня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь Бог: учыню заход сонца апоўдні і азмрочу зямлю сярод сьветлага дня, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «І будзе так: у той дзень, — кажа Госпад Бог, — загадаю сонцу закаціцца ў поўдзень і зацямню аблічча зямлі ў ясны дзень. |
Бо зоркі нябесныя і сузор’і іхнія ня будуць сьвяціць сьвятлом сваім, сонца зацемрыцца пры ўзыходзе сваім і месяц ня будзе зьзяць сьвятлом сваім.
Аддайце славу ГОСПАДУ, Богу вашаму, перш, чым прыйдзе цемра, і перш, чым спатыкнуцца ногі вашыя ў гарах цёмных. І вы будзеце чакаць сьвятла, а Ён заменіць яго ў цемру сьмерці і зробіць імглою.
Самлела тая, якая сямёх нарадзіла, аддала душу сваю, зайшло сонца ейнае, калі яшчэ дзень [быў], засаромілася і зьбянтэжылася. А рэшту іхнюю Я аддам пад меч перад абліччам ворагаў іхніх, кажа ГОСПАД».
Калі будзеш чэзнуць, Я закрыю неба і зацямню зоркі, сонца закрыю хмарамі, а месяц ня дасьць бляску свайго.
Бо Ён — Той, Які фармуе горы і стварае вецер, і выяўляе чалавеку думкі Свае, робіць зараніцу цемраю і крочыць па ўзгорках зямлі; ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, — імя Ягонае.
А Ён — Той, Які ўчыніў Стажар’е і Касцоў, і цень сьмерці ператварае ў раніцу, і дзень робіць цёмным як ноч. Ён кліча воды мора і вылівае іх на аблічча зямлі; ГОСПАД — імя Ягонае.
Дзеля гэтага [будзе] ноч для вас, і ня [будзе] відзежу, і [будзе] цёмна ў вас, і ня [будзе] прадказаньня; зойдзе сонца над прарокамі, і сьцямнее дзень над імі.
І станецца адзіны [той] дзень, вядомы ГОСПАДУ, ані дзень, ані ноч; і станецца, што ў часе вячэрнім будзе сьвятло.
А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца.
А калі настала гадзіна шостая, сталася цемра па ўсёй зямлі ажно да гадзіны дзявятай.
І ўбачыў я, калі Ён адчыніў шостую пячатку, і вось, стаўся вялікі землятрус, і сонца сталася чорным, як мех валасяны, і месяц стаўся, як кроў,
І чацьвёрты анёл затрубіў, і былі пашкоджаная трэцяя частка сонца і трэцяя частка месяца і трэцяя частка зорак, каб трэцяя частка іх зацьмілася, і каб дзень не сьвяціў трэцюю частку сваю, і падобна ноч.