I ён выцягнуў руку сваю да неба, і сталася густая цемра ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай тры дні.
АМОСА 4:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я таксама спыніў у вас дождж за тры месяцы да жніва, і выліў дождж на адзін горад, а на другі ня выліў; адно поле было паліта дажджом, а поле, якое дождж не паліў, высахла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І стрымліваў ад вас дождж за тры месяцы да жніва; праліваў дождж на адзін горад, а на другі горад не праліваў дажджу; адна дзялянка напойваная была дажджом, а другая, не пакропленая дажджом, засыхала. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Таксама Я ўтрымаў ад вас дождж, калі яшчэ тры месяцы заставалася да жніва; ды праліў дождж на адзін горад, а на другі горад не даў дажджу: адна частка паліта дажджом, а другая частка, на якую не даў дажджу, ссохла. |
I ён выцягнуў руку сваю да неба, і сталася густая цемра ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай тры дні.
Ня бачылі людзі адзін аднаго, і ніхто не ўставаў з месца свайго тры дні; а ў-ва ўсіх сыноў Ізраіля было сьветла ў сядзібах іхніх.
I Я аддзялю ў той дзень зямлю Гашэн, у якой жыве народ Мой, каб ня было там мухаў, каб ты даведаўся, што Я — ГОСПАД пасярод зямлі.
I аддзеліць ГОСПАД статак Ізраіля ад статку Эгіпецкага, і нічога ня здохне з усяго таго, што ў сыноў Ізраіля”».
і аддам яго на спусташэньне; ня будзе ён абцінаны і абкопваны, і зарасьце цернем і асотам, і хмарам Я забараню даваць дождж яму.
Ці ёсьць сярод марных [багоў] паганскіх такія, што маглі спасылаць дождж? Ці неба [само] дае залевы? Ці ж ня Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа наш? У Табе мы маем надзею, бо Ты ўчыніў усё гэта.
Магнаты ягоныя пасылаюць слугаў сваіх па ваду; яны прыходзяць да сажалак і не знаходзяць вады, вяртаюцца, пасудзіны іхнія пустыя, яны асаромленыя і зьбянтэжаныя, і закрываюць галовы свае.
Ад таго, што глеба сьпечаная, бо не было дажджу на зямлі, саромеюцца земляробы, закрываюць галовы свае.
І спыніліся залевы, і дажджу вясновага не было, але было ў цябе чало жанчыны чужаложнай і ты страціла сорам.
А вы, сыны Сыёну, весяліцеся і радуйцеся ў ГОСПАДЗЕ, Богу вашым, бо Ён дасьць вам дождж раньні паводле праведнасьці [Сваёй], і выльле на вас дождж, дождж раньні і дождж позьні, як [было] раней.
І станецца, калі хто ня ўзыйдзе разам з сем’ямі зямлі ў Ерусалім, каб пакланіцца Валадару, ГОСПАДУ Магуцьцяў, на таго ня будзе ісьці дождж.
Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і прыйдзе жніво? Вось, Я кажу вам: Падыміце вочы вашыя і паглядзіце на нівы, як яны пабялелі да жніва.
Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?
бо запалае ГОСПАД гневам на вас, і зачыніць неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня дасьць плёну свайго, і загінеце вы хутка на добрай зямлі, якую ГОСПАД дае вам.
Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб не ішоў дождж, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў.
Яны маюць уладу замкнуць неба, каб не ішоў дождж у дні праракаваньня іхняга; і маюць уладу над водамі перамяніць іх у кроў і біць зямлю ўсякімі плягамі, калі толькі захочуць.