АДКРЫЦЦЁ 11:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І целы іхнія [будуць ляжаць] на вуліцы вялікага гораду, які называецца духоўна Садом і Эгіпет, дзе і Госпад наш быў укрыжаваны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і трупы іхнія пакіне на вуліцы вялікага горада, які духоўна называецца Садома і Егіпет, дзе і Гасподзь наш укрыжаваны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І трупы іх будуць ляжаць на плошчы вялікага горада, які духоўна завецца Садом і Егіпет, дзе і Госпад наш быў укрыжаваны. |
I сказаў ГОСПАД: «Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго, які ў Эгіпце, і Я пачуў стогн ягоны з прычыны прыгнятальнікаў ягоных, бо Я ведаю пакуты ягоныя.
Выраз аблічча іхняга сьведчыць супраць іх, як Садом выяўляюць яны грэх свой і не хаваюць [яго]. Гора душы іхняй, бо яны самі сабе рыхтуюць зло.
І ў прарокаў Ерусаліму Я бачыў брыдоту, чужалоства і хаджэньне ў хлусьні, яны ўмацоўваюць рукі злачынцаў, каб ніхто не навярнуўся ад ліхоты сваёй. Сталіся яны ўсе для Мяне, як Садом, і жыхары ягоныя, як Гамора.
І яны вывелі Урыю з Эгіпту, і прывялі да валадара Егаякіма, і той ударыў яго мячом, і парэшткі ягоныя ўкінуў у магілу сыноў народу.
Твая сястра старэйшая — Самарыя, яна і дочкі ейныя жывуць налева ад цябе, а твая малодшая сястра, якая разам з дочкамі сваімі жыла направа ад цябе, — Садом.
Вось такое было беззаконьне Садома, сястры тваёй: пыха, багацьце хлеба і гультайства было ў яе і дочак ейных, і яны не ўмацоўвалі рукі беднага і нешчасьлівага,
І памнажала яна распусту сваю, калі ўзгадала дні маладосьці сваёй, калі яна чужаложыла ў зямлі Эгіпецкай.
І Я спыню распусту тваю ў цябе і чужалоства тваё з зямлі Эгіпецкай, і ты не падымеш на іх вачэй тваіх і больш не ўзгадаеш пра Эгіпет.
І яны распусьнічалі ў Эгіпце, ад маладосьці сваёй распусьнічалі. Там ціскалі грудзі іхнія і там тапталі дзявочыя ўлоньні іхнія.
І не пакінула распусты сваёй з Эгіптам, бо там спалі з ёй у маладосьці ейнай, і тапталі ўлоньне ейнае дзявочае, і вылівалі на яе распусту сваю.
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — [гэта] ўвесь дом Ізраіля. Вось, яны кажуць: “Высахлі косткі нашыя, і загінула надзея нашая, мы сьсечаныя”.
Я зьнішчыў вас, як Бог зьнішчыў Садом і Гамору, і вы былі, як галавешка, уратаваная з агню; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.
Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садома і Гаморы ў дзень суду, чым гораду таму.
І, упаўшы на зямлю, ён пачуў голас, які гаварыў яму: «Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?»
і адпалі, ізноў абнаўляць праз навяртаньне, тых, якія ізноў укрыжоўваюць у сабе Сына Божага і выстаўляюць на сорам [Яго].
і калі гарады Садом і Гамору, зрабіўшы попелам, асудзіў на зруйнаваньне, даючы прыклад для будучых бязбожнікаў,
Як Садом і Гамора і вакалічныя гарады, якія падобна да іх жылі ў распусьце і за іншым целам хадзілі, падпаўшы пад кару вечнага агню, пастаўленыя за прыклад, —
І ў тую гадзіну стаўся землятрус вялікі, і дзясятая частка гораду завалілася, і былі забітыя ў землятрусе сем тысячаў імёнаў чалавечых; і іншыя сталіся ў страху і аддалі славу Богу Нябеснаму.
І з плямёнаў, і каленаў, і моваў, і народаў будуць глядзець на целы іхнія тры дні і паўдня, і не дазволяць пакласьці целы іхнія ў магілы.
і патапталі яго ў тоўчні па-за горадам, і выйшла кроў з тоўчні аж да цугляў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.
І іншы анёл ішоў за [ім], кажучы: «Упаў, упаў Бабілон, горад вялікі, бо віном ярасьці распусты сваёй ён напаіў усе народы».
І распаўся горад вялікі на тры часткі, і гарады паганаў заваліліся; і Бабілон вялікі быў узгаданы перад Богам, каб даць яму келіх віна ярасьці гневу Ягонага.
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чараў, і загаварыў да мяне, кажучы мне: «Хадзем, я пакажу табе суд над распусьніцай вялікай, якая сядзіць над мноствам водаў,
І жанчына, якую ты бачыў, — гэта горад вялікі, які мае валадарства над валадарамі зямнымі».
І на ілбе ў яе напісанае імя: «Тайна, Бабілон вялікі, маці распусьніц і агіды зямлі».
стаўшы здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі Бабілон, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!»
і, гледзячы на дым ад пажару яго, крычалі, кажучы: «Што падобна да гораду вялікага?»
І закрычаў ён моцна голасам вялікім, кажучы: «Упаў, упаў Бабілон, вялікая [распусьніца], і стаўся жытлом дэманаў, і прыбежышчам усякага духа нячыстага, і прыбежышчам усякай птушкі нячыстай і брыдкай,
І ўзяў адзін дужы анёл камень вялікі, як млыновы, і кінуў у мора, кажучы: «Гэтак з сілаю кінуты будзе Бабілон, горад вялікі, і ўжо больш ня знойдуць яго.