І калі ён яшчэ гаварыў з імі, вось, валадар зыйшоў да яго і сказаў: «Вось, колькі ліхоты ад ГОСПАДА! Што яшчэ маю чакаць ад ГОСПАДА?»
АБАКУМА 2:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо відзеж [датычыць] вызначанага часу, і датычыць канца, і не падмане; хоць ён марудзіць, чакай на яго, бо ён, прыходзячы, прыйдзе, ня спозьніцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ўява стасуецца яшчэ з пэўным часам і гаворыць пра канец і не ашукае; і хоць бы і замарудзіла, чакай яе, бо мусова збудзецца, не адменіцца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо гэтае бачанне на вызначаны час, але здзейсніцца яно ў канцы, не падмане; хоць і замарудзіць, але чакай яго, бо яно споўніцца абавязкова. |
І калі ён яшчэ гаварыў з імі, вось, валадар зыйшоў да яго і сказаў: «Вось, колькі ліхоты ад ГОСПАДА! Што яшчэ маю чакаць ад ГОСПАДА?»
Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!
I сталася па заканчэньні чатырыста трыццаці гадоў, што ў гэтым самы дзень выйшла ўсё войска ГОСПАДА з зямлі Эгіпецкай.
Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узьнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца.
і скажаш яму: “Сьцеражыся і будзь у супакоі, ня бойся, і няхай сэрца тваё ня слабне з прычыны гэтых двух рэштак галавешак, якія дымяць, перад полымем гневу Рэцына, і Сірыі, і сына Рэмаліі,
І я буду чакаць ГОСПАДА, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, і буду спадзявацца на Яго.
І будуць служыць усе народы яму, і сыну ягонаму, і сыну сына ягонага, пакуль ня прыйдзе час таксама для зямлі ягонай, і зьняволяць яе народы шматлікія і валадары вялікія.
Бо, Я, ГОСПАД, буду прамаўляць, і слова, якое Я прамоўлю, споўніцца, і ня будзе больш затрымлівацца. Бо ўжо ў дні вашыя, дом бунтаўнікоў, Я прамоўлю слова і споўню яго, кажа Госпад ГОСПАД”».
У той дзень выйдуць ад аблічча Майго пасланцы на караблях, каб патрывожыць спакой Кушу, і трывога падымецца сярод іх у дзень Эгіпту, бо вось, ён надыходзіць.
І я прыйшоў даць табе зразумець, што адбудзецца з народам тваім у канцы дзён, бо відзеж гэты [датычыць] тых дзён».
І сэрцы абодвух гэтых валадароў будуць рабіць ліха, і яны будуць гаварыць хлусьню за адным сталом, і ня будуць мець посьпеху, бо яшчэ не канец вызначанаму часу.
І [некаторыя] з тых разумных спатыкнуцца, каб выпрабаваць іх і ачысьціць, і выбяліць аж да часу канца, бо яшчэ ня час, які вызначаны.
І ён падыйшоў да месца майго, і калі ён прыйшоў, я спалохаўся і ўпаў на аблічча маё; і ён сказаў мне: “Зразумей, сыне чалавечы, што пра час канца відзеж гэты”.
і сказаў: “Вось, я паведамляю табе, што будзе пры канцы абурэньня гэтага, бо ў [вызначаным] часе [прыйдзе] канец.
Семдзясят тыдняў вызначана народу твайму і гораду сьвятому твайму, каб спыніць правіну, і скончыць [меру] грэху, і адкупіць беззаконьне, і прывесьці праведнасьць вечную, і запячатаць відзежы і прароцтвы, і памазаць Сьвятое Сьвятых.
А я буду глядзець на ГОСПАДА, буду спадзявацца на Бога збаўленьня майго. Бог мой пачуе мяне.
Дзеля гэтага чакайце Мяне, кажа ГОСПАД, у дзень, калі Я паўстану, каб [узяць] здабычу, бо на суд Мой Я зьбяру народы, зграмаджу валадарствы, каб выліць на іх абурэньне Маё, увесь жар гневу Майго, бо агнём рэўнасьці Маёй будзе праглынута ўся зямля.
Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён кажа і ня робіць? Ці ж Ён прамовіў і ня споўніў?
І вось, быў у Ерусаліме чалавек на імя Сымон. І быў ён чалавек праведны і пабожны, які чакаў пацяшэньня Ізраіля, і Дух Сьвяты быў на ім.
Ён учыніў з аднае крыві кожны народ чалавечы, каб жылі на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя часы і межы пражываньня іхняга,
і яны ў хцівасьці будуць падкупляць вас лісьлівымі словамі; суд для гэтакіх здаўна не бязьдзейнічае, і загуба іхняя ня дрэмле.
Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.