А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі, і вартаўнік хадзіў на даху брамы над мурам. І падняў ён вочы свае, і ўбачыў, і вось, чалавек бяжыць адзін.
АБАКУМА 2:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) На варце маёй я стану, і ўзыйду на вежу, і буду выглядаць, каб убачыць, што Ён прамовіць да мяне і што Ён адкажа на скаргу маю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На варту маю стаў я і, стоячы на вежы, назіраў, каб даведацца, што скажа Ён ува мне, і што мне адказаць па скарзе маёй? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На варце маёй стаяць буду і стану на вежы вартавой, і буду ўглядацца, каб убачыць, што скажа Ён мне і які дасць адказ на скаргу маю. |
А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі, і вартаўнік хадзіў на даху брамы над мурам. І падняў ён вочы свае, і ўбачыў, і вось, чалавек бяжыць адзін.
І зьневажалі сыны Ізраіля ўчынкамі ліхімі ГОСПАДА, Бога свайго, і будавалі сабе ўзгоркі ў-ва ўсіх гарадах сваіх, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду.
І вартаўнік, які стаяў на вежы ў Езрээлі, убачыў дружыну Егу, як ён ішоў, і сказаў: «Бачу дружыну». Ярам сказаў: «Вазьмі коньніка і пашлі насустрач ім, і няхай ён скажа: “Ці з мірам [едзеце]?”»
Хто мне дасьць таго, хто паслухае мяне? Вось подпіс мой. Няхай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,
Паслухаю, што кажа Бог ГОСПАД, бо Ён кажа пра супакой для народу Свайго і для багабойных Сваіх, і няхай не зьвяртаюцца яны да глупоты. (Сэлях)
Накрываюць стол, засьцілаюць абрусам, ядуць, п’юць. «Падыміцеся, князі! Памажце шчыт!»
І ён закрычаў, [як] леў: «На вежы, Госпадзе мой, я стаю заўжды ўдзень, на варце маёй я стаю кожную ноч.
На мурах тваіх, Ерусалім, Я паставіў вартаўнікоў, увесь дзень і ўсю ноч яны ніколі ня будуць маўчаць. Вы, якія нагадваеце пра ГОСПАДА, ня мейце супакою,
Праведны Ты, ГОСПАДЗЕ, калі б я судзіўся з Табою. Аднак пра суд буду гаварыць з Табою. Чаму шлях бязбожных мае посьпех і жывуць у супакоі ўсе крывадушнікі здрадлівыя?
І Я паставіў вартаўнікоў для вас [кажучы]: “Слухайце голас трубы!” Але яны сказалі: “Ня будзем слухаць!”
«Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаваць дом Ізраіля. І ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх ад Мяне.
І цябе, сыне чалавечы, Я паставіў вартаўніком для дому Ізраіля, і ты пачуеш з вуснаў Маіх слова, і папярэдзіш іх ад Мяне.
А я буду глядзець на ГОСПАДА, буду спадзявацца на Бога збаўленьня майго. Бог мой пачуе мяне.
Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне гаворыць Хрыстос, Які не слабы для вас, але моцны ў вас.
адкрыць у-ва мне Сына Свайго, каб я дабравесьціў Яго сярод паганаў, я адразу не зьвярнуўся да цела і крыві