АБАКУМА 1:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Шпарчэйшыя за леапардаў коні ягоныя і небясьпечнейшыя за ваўкоў вечаровых; і расьсеюцца [шырока] вершнікі ягоныя, і вершнікі ягоныя прыйдуць здалёк, палятуць, як арол, які кідаецца на здабычу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хутчэйшыя за барсаў коні яго і баржджэйшыя за ваўкоў; скача ў розныя бакі коньніца ягоная; здалёку прыходзяць верхаўцы ягоныя, прылятаюць як арол, што кідаецца на здабычу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жвавейшыя за пантэру коні яго і дзічэйшыя за пустынных ваўкоў; і разбягаюцца вершнікі яго: бо і коннікі яго здалёку прыйдуць, прыляцяць, быццам арол, што кідаецца на жыраванне. |
І яны паляцяць на плечы Філістынцаў да мора, і разам абрабуюць сыноў Усходу; на Эдом і на Мааў накладуць рукі свае, і сыны Амона будуць ім падуладнымі.
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і як бура калясьніцы ягоныя, хутчэйшыя, чым арлы, коні ягоныя. “Гора нам, бо мы будзем зьнішчаны!”
Дзеля гэтага зьнішчыць іх леў з лесу і воўк стэповы выгубіць іх, пантэра будзе цікаваць каля гарадоў іхніх, кожны, хто выйдзе з іх, будзе разарваны, бо шматлікія грахі іхнія, пашырыліся адступніцтвы іхнія.
Яны трымаюць лук і дзіду, яны жорсткія і бязьлітасныя. Голас іхні — нібыта шуміць мора, і яны едуць на конях, яны пашыхтаваныя як адзін чалавек да бою супраць цябе, дачка Бабілону!
Хутчэйшыя за арлоў паднебных былі перасьледвальнікі нашыя, па гарах гналіся за намі, у пустыні рабілі засаду на нас.
«Скажы, прашу, дому бунтаўнікоў: “Ці вы ня ведаеце, што гэта [значыць]?” Скажы: “Вось, прыйшоў валадар Бабілонскі ў Ерусалім, схапіў валадара ягонага і князёў ягоных, і завёў іх да сябе, у Бабілон.
І скажаш: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вялікі арол з вялікімі крыламі, з доўгімі пёрамі, з рознакаляровым пер’ем, прыляцеў на Лібан і сарваў вершаліну кедра.
Капытамі коней сваіх ён паб’е ўсе вуліцы твае, народ твой мячом пазабівае, а слупы магутнасьці тваёй паваліць на зямлю.
Трубу [паднясі] да вуснаў тваіх! Як арол [наляціць] на Дом ГОСПАДА, бо яны парушылі запавет Мой і ад Закону Майго адступіліся.
[Нініва] ўзгадае пра слаўных сваіх, але яны спатыкнуцца ў хадзе сваёй; яны сьпяшаюцца на муры ейныя, але ўжо стаіць аблога.
Князі ягоныя сярод яго — ільвы, якія рыкаюць, судзьдзі ягоныя — ваўкі вечаровыя, якія не пакідаюць [нічога] да раніцы.
І, адказваючы, кажуць Яму: «Дзе, Госпадзе?» Ён жа сказаў ім: «Дзе цела, там зьбяруцца і арлы».
Прывядзе на цябе ГОСПАД народ далёкі; з канца зямлі, як арол, наляціць народ гэты, мовы якога ты ня чуў,