ІСУСА 7:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Таму сыны Ізраіля не ўстаялі перад ворагамі сваімі і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад закляцьце. Ня буду Я больш з вамі, пакуль ня вынішчыце спаміж сябе заклятага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) за гэта сыны Ізраілевыя не маглі ўстояць перад ворагамі сваімі, бо яны падупалі праклёну; ня буду болей з вамі, калі ня зьнішчыце з асяродзьдзя вашага заклятага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сыны Ізраэля не змаглі ўстаяць перад ворагамі сваімі, і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад праклён; не буду Я больш з вамі, пакуль не вынішчыце з сябе праклятага. |
Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская».
Бо беззаконьні вашыя аддзялілі вас ад Бога вашага, і грахі вашыя схавалі аблічча Ягонае ад вас, каб Ён [вас] ня чуў.
Калі народ гэты, або прарокі, або сьвятар спытаюцца ў цябе, кажучы: “Які цяжар ад ГОСПАДА?”, адкажаш ім: “Вы — цяжар, і Я адкінуў вас, кажа ГОСПАД”.
Будзь навучаны, Ерусаліме, каб не адвярнулася душа Мая ад цябе, каб Я не замяніў цябе ў пустэчу, зямлю бязьлюдную”.
Бо нават калі выгадуюць сыноў сваіх, Я забяру ў іх чалавека. Гора ім, бо Я адступлюся ад іх!
Чыстыя вочы [Твае], каб глядзець на зло, і Ты ня можаш глядзець на нядолю. Чаму Ты глядзіш на адступнікаў, маўчыш, калі бязбожнік глытае таго, хто больш праведны за яго?
І прамовіў Майсей усе гэтыя словы да ўсіх сыноў Ізраіля, і народ вельмі засмуціўся.
Не ідзіце, бо няма ГОСПАДА з вамі, каб не пагінулі вы перад абліччам ворагаў вашых!
Бо Амалек і Хананейцы перад вамі, ад мяча іхняга вы пагінеце, бо вы адвярнуліся ад ГОСПАДА, і ня будзе з вамі ГОСПАДА».
І зыйшлі Амалекцы і Хананейцы, якія жылі на гары, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Хармы.
Ніякай брыдоты не ўнясеш у дом твой, і ня будзеш ты закляцьцем, як яно. Пагарджаючы, будзеш пагарджаць і, брдзячыся, будзеш брыдзіцца гэтым, бо яно заклятае.
Вы ж сьцеражыцеся, каб нічога абложанага закляцьцем ня бралі, каб і самім не падпасьці пад закляцьце, калі возьмеце [заклятае], бо тады вы зробіце праклятым увесь табар і прынесяцё яму няшчасьце.
І сказала яна: «Філістынцы над табой, Самсон!» Ён абудзіўся зо сну свайго і падумаў у душы сваёй: «Пайду як раней і вызвалюся», ня ведаючы, што ГОСПАД адыйшоў ад яго.
І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, якія зрабавалі ахвярнікі іхнія, і аддаў іх у рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі супрацівіцца ворагам сваім.
Калі анёл ГОСПАДА прамаўляў словы гэтыя да ўсіх сыноў Ізраіля, яны ўзьнялі голас свой і заплакалі.
І сказаў Саўл: «Зьбярыцеся сюды, усе начальнікі народу, і даведайцеся, і пабачце, хто ўчыніў грэх у гэты дзень.