Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 14:42 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

42 Не ідзіце, бо няма ГОСПАДА з вамі, каб не пагінулі вы перад абліччам ворагаў вашых!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

42 не хадзеце, бо няма сярод вас Госпада, каб не пабілі вас ворагі вашыя;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

42 Не ідзіце, бо няма Госпада з вамі, каб не загінулі вы ад ворагаў вашых!

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 14:42
9 Крыжаваныя спасылкі  

І выйшаў ён перад аблічча Асы, і сказаў яму: «Паслухайце мяне, Аса і ўвесь Юда і Бэн’ямін. ГОСПАД з вамі, калі вы будзеце з Ім; і калі будзеце шукаць Яго, Ён дасьць вам знайсьці Сябе; калі ж вы пакінеце Яго, Ён пакіне вас.


Ты ўзьняў правіцы тых, якія перасьледавалі яго, і ўзрадаваў усіх ворагаў ягоных.


Бо Амалек і Хананейцы перад вамі, ад мяча іхняга вы пагінеце, бо вы адвярнуліся ад ГОСПАДА, і ня будзе з вамі ГОСПАДА».


І сказаў ГОСПАД мне: “Скажы ім: "Не ўзыходзьце і не ваюйце, бо няма Мяне сярод вас, каб не пабілі вас ворагі вашыя"”.


І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і Я пакіну іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе ён на загубу. І прыйдуць на яго шматлікія нягоды і ўціскі, і ён скажа ў той дзень: “Ці ж не за тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя нягоды на мяне”.


Таму сыны Ізраіля не ўстаялі перад ворагамі сваімі і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад закляцьце. Ня буду Я больш з вамі, пакуль ня вынішчыце спаміж сябе заклятага.


Госпадзе, што маю сказаць, калі бачу, як Ізраіль уцякае перад ворагамі?


І сказала яна: «Філістынцы над табой, Самсон!» Ён абудзіўся зо сну свайго і падумаў у душы сваёй: «Пайду як раней і вызвалюся», ня ведаючы, што ГОСПАД адыйшоў ад яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы