ІСУСА 18:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А вы падзяліце зямлю на сем частак і прынясіце [апісаньне] сюды да мяне, і я перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, кіну дзеля вас жэрабя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а вы расьпішэце зямлю на сем надзелаў і падайце мне сюды: я кіну вам жэрабя тут перад абліччам Госпада Бога нашага; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Астатнюю зямлю падзяліце на сем частак; і прынясіце апісанне |
Падзяліце зямлю жэрабям паміж сем'ямі вашымі, шматлікай павялічце спадчыну яе, малалікай зьменшыце спадчыну яе. Як жэрабя выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Паводле пакаленьняў бацькоў вашых атрымаеце спадчыну.
І загадаў Майсей сынам Ізраіля, кажучы: «Вось зямля, якую маеце падзяліць жэрабям і якую загадаў ГОСПАД даць дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня.
Спадчына іхняя была падзелена жэрабям, як загадаў ГОСПАД праз Майсея, дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня Манасы.
І Егошуа кінуў жэрабя перад абліччам ГОСПАДА ў Шыло, і падзяліў там Егошуа зямлю паміж сынамі Ізраіля паводле частак іхніх.
Лявіты ня маюць часткі між вамі, бо сьвятарства ГОСПАДА [будзе] спадчынай іхняй. А Гад, Рубэн і палова калена Манасы атрымалі спадчыну сваю на ўсходнім баку Ярдану, якую даў ім Майсей, слуга ГОСПАДА».
І ўсталі мужчыны, і пайшлі. І загадаў Егошуа тым, якія пайшлі апісваць зямлю, кажучы: «Абыйдзіце зямлю і апішыце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Шыло перад абліччам ГОСПАДА я кінуў дзеля вас жэрабя».