ІСУСА 15:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яго мяжа паўднёвая ідзе ад канца мора Салёнага і ад яго мыса, што глядзіць на поўдзень, |
І ГОСПАД паложыць закляцьце на затоку мора Эгіпецкага, і патрасе рукою Сваёй над ракою ў моцы ветру Свайго, і разьдзеліць яе на сем ручаінаў, і можна будзе перайсьці яе ў сандалах.
А з боку ўсходняга — паміж Хаўранам і Дамаскам, паміж Гілеадам і зямлёй Ізраіля, па Ярдану мяжу аж да Мора Усходняга вы будзеце мерыць. Гэта бок усходні.
І ён сказаў мне: «Вада гэтая цячэ на абшар усходні, і зыходзіць на стэп, упадае ў Мора [Салёнае], і разьліваецца ў моры, і воды тыя становяцца здаровымі.
Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін да ваколіц Эдому, і будзе паўднёвая мяжа з усходу ад краю Мора Салёнага.
Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала [спадчыну] паводле сем'яў сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да канца паўднёвага.
і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і ўзыходзіла на поўдзень да Кадэш-Барнэа, і ішла да Хецрону, і ўзыходзіла да Адару, і паварочвала да Карка,
вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.