ІСАІ 65:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ня будзе з таго часу ў ім малога днямі і старога, які б не дапоўніў дзён сваіх, бо юнак памрэ стогадовым, а стогадовы грэшнік будзе пракляты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Там ня будзе болей малалетняга і старога, які не дасягнуў бы паўнаты дзён сваіх; бо стогадовы памірацьме юнаком, але стогадовы грэшнік будзе праклінацца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не будзе ўжо там немаўляці некалькіх дзён, і старога, які б не споўніў сваіх дзён, бо наймалодшы памрэ як стогадовы, а хто не дасягне ста гадоў, будзе знакам праклёну. |
І адкрыў у вушы мае ГОСПАД Магуцьцяў: «Ня будзе адпушчана вам беззаконьне гэтае аж пакуль не памраце, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».
А ліхотніку — гора, бо ён [атрымае] ліха, бо адплата яму будзе паводле [ўчынкаў] рук ягоных.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Зноў будуць сядзець старыя на плошчах Ерусаліму, кожны і кожная з кійком сваім у руцэ сваёй з прычыны мноства дзён.
І захоўвай пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, якія сёньня я загадваю табе, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе і каб былі доўгія дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе».