Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне!
ІСАІ 27:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты, выганяючы, выгнаў яго і судзішся з ім. Моцным подыхам Тваім Ты выкінуў яго, як у дзень усходняга ветру. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мераю Ты караў яго, калі адкідаў яго; выкінуў яго моцным подыхам Сваім як у дзень усходняга ветру. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той самай меркай карае яго, адкідаючы яго, выганяе яго подыхам Сваім магутным у час, калі вее ўсходні вецер. |
Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне!
А Ён, спагадлівы [да іх], дараваў ім беззаконьне іхняе і ня зьнішчыў іх, і неаднакроць спыняў гнеў Свой, і не абуджаў усю ярасьць Сваю,
Дзе вас яшчэ ўдарыць, калі вы множыце злачынствы? Уся галава хворая, і ўсё сэрца млоснае;
І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных».
Гэта кажа ГОСПАД: «Дзе ліст разводны маці вашай, з якім Я адаслаў яе? Або хто пазыкадавец Мой, якому Я прадаў вас? Вось, за правіны вашыя былі вы прададзеныя, і за злачынствы вашыя адасланая маці вашая.
Бо Я ня буду вечна спрачацца і ня буду заўсёды гневацца, бо тады [ўсякі] дух зьнікне перад абліччам Маім і [ўсякае] дыханьне, якое Я зрабіў.
Ты выходзіш насустрач таму, хто з радасьцю чыніць праведнасьць, [насустрач] тым, якія на шляхах Тваіх памятаюць пра Цябе. Вось, Ты загневаўся, бо мы грашылі здаўна. І як [нам] быць збаўленымі?
Карай мяне, ГОСПАДЗЕ, але паводле правасудзьдзя, ня ў гневе Тваім, каб Ты ня зьнішчыў мяне.
Бо Я з табою, кажа ГОСПАД, каб збавіць цябе. Бо Я зраблю канец усім народам, сярод якіх Я расьцярушыў цябе, але табе не зраблю канца, аднак пакараю цябе паводле суду і не пакіну цябе без пакараньня.
У той час будуць казаць народу гэтаму і Ерусаліму: “Вецер гарачы з гораў, што ў пустыні, [прыходзіць] на шлях дачкі народу Майго не для прасяваньня і не для ачышчэньня.
Ты ня бойся, слуга Мой, Якуб, кажа ГОСПАД, бо Я з табою, бо Я зраблю канец усім народам, у якіх Я расьцярушыў цябе, а табе не зраблю канец, але пакараю цябе паводле правасудзьдзя, і непакараным не пакіну цябе”».
Але ў гневе была яна вырваная, кінутая на зямлю, і вецер усходні высушыў плады ейныя, былі паламаныя і высахлі галіны ейныя, і агонь зьеў яе.
Хоць ён прыносіць плады між братамі, прыйдзе вецер усходні. Вецер ГОСПАДА з пустыні ўзьнімаецца, і прыбярэ жаролы ягоныя, і высушыць крыніцы ягоныя. Ён спустошыць скарбніцу ўсіх начыньняў каштоўных.
Слухайце слова ГОСПАДА, сыны Ізраіля, бо ГОСПАД мае спрэчку з жыхарамі зямлі гэтай, бо няма праўды і няма міласэрнасьці, і няма веданьня Бога на зямлі.
Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.