ЁВА 38:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці аглядаў ты абшары зямлі? Раскажы Мне, калі ведаеш усё гэта. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці агледзеў ты шырыню зямлі? Растлумач, калі ведаеш усё гэта? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці аглядаў ты абшары зямлі? Раскажы Мне, калі ведаеш усё. |
Ці ты ня ведаеш? Або ты ня чуў? Бог Вечны, ГОСПАД, Які стварыў канцы зямлі, Ён ня слабне і не стамляецца, і недасьледная мудрасьць Ягоная!
Гэта кажа ГОСПАД. Калі магчыма зьмераць неба ўгары і дасьледаваць падваліны зямлі ўнізе, тады Я адкіну ўсё насеньне Ізраіля за ўсё тое, што яны зрабілі, кажа ГОСПАД.
І яны ўзыйшлі на шырыню зямлі, і атачылі табар сьвятых і горад улюбёны, і зыйшоў ад Бога з неба агонь, і зжор іх.