Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 16:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Зрэбніцу апрануў я на скуру маю і схіліў да зямлі галаву маю.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вярэту пашыў я на скуру маю і ў пыл паклаў галаву маю.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Пашыў я радно сабе на скуру і схіліў да зямлі рог мой.

Глядзіце раздзел



ЁВА 16:15
12 Крыжаваныя спасылкі  

I разарваў Якуб адзеньне сваё, і апрануў зрэбніцу на сьцёгны свае, і плакаў па сыне сваім шмат дзён.


І сталася, калі Ахаў пачуў словы гэтыя, ён разьдзёр адзеньне сваё, апрануў зрэбніцу на цела сваё, і посьціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў сумны.


Ён сьцягнуў з мяне славу маю і забраў карону з галавы маёй.


Ён кінуў мяне ў балота, і я стаўся падобны да пылу і попелу.


І плакала ў посьце душа мая, і сталася гэта зьнявагай мне.


калі зло я зрабіў таму, хто жыў са мной мірна, і не ратаваў таго, хто ўціскаў мяне без прычыны,


А я буду апавядаць [пра гэта] вечна, буду выслаўляць Бога Якуба.


Я кажу да тых, якія хваляцца сабою: “Не хваліцеся!”, і да бязбожных: “Не падымайце рогі!


І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, паклікаў вас у той дзень плакаць і галасіць, і абстрыгчы [валасы], і апрануцца ў зрэбніцу.


Няхай закрые пылам вусны свае, можа, ёсьць [яшчэ] надзея.


І Ганна малілася, і казала: “Радуецца сэрца маё ў ГОСПАДЗЕ, узьняўся рог мой у Богу маім. Адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо радуюся я ў збаўленьні Тваім.


ГОСПАД зьнішчае супраціўнікаў Сваіх, грыміць на іх у нябёсах. ГОСПАД будзе су­дзіць канцы зямлі, і дасьць уладу валадару Свайму, і ўзвысіць рог памазанца Свайго».