ЁВА 15:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Палохае яго бяда, і мучэньне на яго нападае, як валадар, падрыхтаваны да бою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Палохае яго нэндза і ўціск; адольвае яго, як цар, які падрыхтаваўся да бітвы, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзе баяцца ён бяды і нястачы, яны паваляць яго, як цара, які рыхтуецца да бітвы. |
Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.
Ён бадзяецца, [шукаючы] хлеба, і дзе ён? І ён ведае, што падрыхтаваны для яго дзень цемры.
І прыйшлі разам дружыны Ягоныя, і рыхтуюць валы супраць мяне, і акружылі аблогаю намёт мой.
Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
Я загадаў пасьвячоным Маім, у гневе Маім паклікаў волатаў Маіх, якія цешацца велічнасьцю Маёй.
А пра Егаякіма, валадара Юды, скажаш: “Гэта кажа ГОСПАД. Ты спаліў скрутак гэты, кажучы: "Навошта ты напісаў у ім, кажучы: “Прыходзячы, прыйдзе валадар Бабілонскі і зьнішчыць зямлю гэтую, і вынішчыць з яе людзей і быдла”?"