I сказаў [Бог]: «Вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго ў ахвяру цэласпаленьня на адной гары, пра якую Я скажу табе».
4 ЦАРСТВАЎ 4:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Забраў яго [слуга] і занёс да маці ягонай. І ён сядзеў на каленях у яе да паўдня, і памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І панёс яго і прынёс яго маці ягонай. І яно сядзела на каленях у яе да полудня і памерла. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі забраў яго паслугач і завёў да маці яго, пасадзіла яна яго на калені свае да паўдня, і ён памёр. |
I сказаў [Бог]: «Вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго ў ахвяру цэласпаленьня на адной гары, пра якую Я скажу табе».
А Ізраіль любіў Язэпа больш за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонай; і ён справіў яму каляровую шату.
І сталася пасьля падзеяў гэтых, што захварэў сын той жанчыны, гаспадыні дому. І хвароба ягоная была вельмі цяжкая, і ён перастаў дыхаць.
і сказаў ён бацьку свайму: «Галава мая! Галава мая!» І [бацька] сказаў слузе: «Занясі яго да маці ягонай!»
Яна ўзыйшла, і палажыла яго ў ложак чалавека Божага, і замкнула за сабою [дзьверы], і выйшла.
Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!
Калі ж Ён наблізіўся да брамы гораду, вось, выносілі памёршага, адзінароднага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і вялікі натоўп з гораду ішоў з ёю.