Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 14:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Тады паслаў Амазія пасланцоў да Егааша, сына Егаахаза, сына Егу, валадара Ізраіля, кажучы: «Прыйдзі і пабачым абліччы [адзін аднаго]!»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады паслаў Амасія паслоў да Ёаса, цара Ізраільскага, сына Ёахаза, сына Іуя, сказаць: выйдзі, пабачымся асабіста.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Тады Амазія паслаў пасланцоў да Ёаса, сына Ёахаза, сына Егу, цара Ізраэля, сказаць яму: «Прыйдзі і пабачымся!»

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 14:8
12 Крыжаваныя спасылкі  

А ён сказаў: «Калі выйшлі яны з мірам, схапіце іх жывых, а калі ваяваць, таксама вазьміце іх жывых».


А іншыя дзеяньні Егааша і ўсё, што ён зрабіў, і муж­насьць ягоная, калі ён ваяваў супраць Амазіі, валадара Юды, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.


Але Амазія не паслухаў. І выйшаў Егааш, валадар Ізра­іля, і ён і Амазія, валадар Юды, пабачылі абліччы [адзін аднаго] ў Бэт-Шэмэшы, які ў Юдзе.


І сталася, калі Амазія вярнуўся, пабіўшы Эдомцаў, ён прынёс багоў сыноў Сэіру, і паставіў іх у сябе як багоў, і перад імі пакланіўся, і для іх кадзіў.


Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.


Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].


Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.


Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.


Не кідайся пасьпешліва судзіцца, бо што зробіш у канцы, калі асароміць цябе бліжні твой.


Калі б хто аддаў гэты народ пад руку маю, я прагнаў бы Абімэлеха і сказаў бы яму: “Зьбяры войска сваё і ідзі адсюль!”»