I ўзяў Язэп прысягу ў сыноў Ізраіля, кажучы: «Бог, наведваючы, наведае вас, і вы вынясіце косткі мае адгэтуль».
4 ЦАРСТВАЎ 11:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў сёмы год Егаяда паслаў і ўзяў сотнікаў, і Керэтаў, і варту, і ўвёў іх да сябе ў Дом ГОСПАДА, і заключыў з імі запавет, і запрысягнуў іх у Доме ГОСПАДА, і паказаў ім сына валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У сёмы год паслаў Ёдай, і ўзяў сотнікаў зь целаахоўцаў і скараходаў, і прывёў іх да сябе ў дом Гасподні, і ўчыніў зь імі ўгоду, і ўзяў зь іх клятву ў доме Гасподнім, і паказаў ім царскага сына; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А на сёмы год Ёяда паслаў, і ўзяў сотнікаў, і карыйцаў, і пасланцоў, і ўвёў іх да сябе ў святыню Госпада, і заключыў з імі дамову, і, узяўшы прысягу з іх у доме Госпадавым, паказаў ім сына царскага |
I ўзяў Язэп прысягу ў сыноў Ізраіля, кажучы: «Бог, наведваючы, наведае вас, і вы вынясіце косткі мае адгэтуль».
І Ёаў [быў ]над усім войскам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі,
Замест іх валадар Рэхабаам зрабіў шчыты мядзяныя і перадаў іх у рукі начальнікаў варты, якая пільнавала ўваход у дом валадара.
Як жывы ГОСПАД, Бог твой! Няма народу або валадарства, да якога б не паслаў гаспадар мой, каб цябе адшукаць. А калі адказалі ўсе: “Няма [яго тут]”, ён загадаў прысягнуць [кожнаму] валадарству і народу, што цябе не знайшлі.
І заключыў Егаяда запавет паміж ГОСПАДАМ і валадаром і народам, каб былі яны народам ГОСПАДА, і паміж валадаром і народам.
І ўзяў ён сотнікаў, Керэтаў і варту, і ўвесь народ зямлі, і вывелі яны валадара з Дому ГОСПАДА, і павялі праз браму варты ў дом валадара, і ён сеў на пасадзе валадарскім.
І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў Егаяда сьвятар. І ўзяў кожны людзей сваіх, якія прыходзілі ў суботу і адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да Егаяды сьвятара.
Але яшчэ да дваццаць трэцяга году валадара Ёаша сьвятары не направілі пашкоджаньняў у Доме [Божым].
І стаў валадар на ўзвышэньні, і заключыў запавет перад абліччам ГОСПАДА, што яны будуць хадзіць за ГОСПАДАМ і будуць захоўваць прыказаньні Ягоныя, сьведчаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя ўсім сэрцам і ўсёй душой, каб выканаць словы запавету гэтага, якія запісаныя ў кнізе гэтай. І ўвесь народ далучыўся да запавету.
і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым.
і ўвайшлі ў запавет, каб шукаць ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.
Цяпер у сэрцы маім — заключыць запавет з ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля, і Ён адверне ад нас полымя гневу Свайго.
далучыліся да братоў сваіх, слаўных сваіх, і абавязаліся клятваю і прысягаю хадзіць паводле Закону Божага, які быў дадзены праз рукі Майсея, слугі Божага, і захоўваць, і спаўняць усе прыказаньні ГОСПАДА, Госпада нашага, і прысуды Ягоныя, і пастановы Ягоныя,
І яны сказалі: «Вернем і ня будзем ад іх вымагаць; зробім так, як ты кажаш». І я паклікаў сьвятароў, і запрысягнуў іх, што яны так зробяць.
І з прычыны ўсяго гэтага мы заключаем дамову і падпісваем [яе], і пячаткі прыкладаюць князі нашыя, лявіты нашыя і сьвятары нашыя».
Калі ж пачулі словы гэтыя сьвятар, і начальнік варты сьвятыні, і першасьвятары, зьбянтэжыліся, што б гэта сталася?
Тады начальнік варты, пайшоўшы з паслугачамі, прывёў іх бяз гвалту, бо баяліся народу, каб не ўкаменаваў іх.
І заключыў Егошуа ў гэты дзень запавет з народам, і даў яму пастановы і прысуды ў Сыхеме.
І абодва яны заключылі запавет перад абліччам ГОСПАДА. І Давід застаўся ў Харэшы, а Ёнатан вярнуўся ў дом свой.