І ён паехаў, і знайшоў парэшткі ягоныя, кінутыя пры дарозе, і асла, і льва, якія стаялі каля парэшткаў. І леў ня еў парэшткі і не разьдзёр асла.
3 ЦАРСТВАЎ 17:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І крумкачы прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і хлеб і мяса ўвечары, а [ваду] ён піў з ручая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І крумкачы прыносілі яму хлеб і ваду раніцай і хлеб і мяса ўвечары, а з патока ён піў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама крукі прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і такім жа чынам хлеб і мяса вечарам, і ён піў з ручая. |
І ён паехаў, і знайшоў парэшткі ягоныя, кінутыя пры дарозе, і асла, і льва, якія стаялі каля парэшткаў. І леў ня еў парэшткі і не разьдзёр асла.
І ён пайшоў, і зрабіў паводле слова ГОСПАДА. І пайшоў, і сеў каля ручая Керыт, які на ўсход ад Ярдану.
І глянуў ён, і вось, каля галавы ягонай аладка печаная і збан вады. І ён еў, і піў, і зноў лёг спаць.
І ён устаў, і еў, і піў, і, падсілкаваны гэтаю ежаю, ішоў сорак дзён і сорак начэй аж да гары Божай Харэў.
Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,
А сыны Ізраіля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю абжытую; яны елі манну, пакуль не прыйшлі да межаў зямлі Ханаан.
той будзе жыць на вышынях, і ўмацаваньні на скалах [будуць] сховішчам ягоным, будзе дадзены яму хлеб ягоны і вада ягоная [будзе] ў яго напэўна.
І загадаў валадар Сэдэкія, і трымалі Ярэмію на панадворку вартоўні, і давалі яму штодзень па кавалку хлеба з вуліцы пекараў, пакуль ня скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на панадворку вартоўні.
І цяпер вось, я вызваляю цябе сёньня з путаў, якія на руках тваіх. Калі добра ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, ідзі, і я скірую вочы мае на цябе. А калі дрэнна ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, заставайся. Глядзі, уся зямля перад абліччам тваім, куды добра і слушна ў вачах тваіх ісьці, туды ідзі».
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Ці ж рука ГОСПАДА скарацілася? Цяпер убачыш, ці слова Маё споўніцца, ці не».
І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас бяз кайстры, і бяз торбы, і без абутку, ці мелі вы нейкую нястачу?» Яны адказалі: «Аніякай».
каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,
І ён сказаў ім: «З таго, хто есьць, выйшла тое, што [можна] зьесьці, а з дужага выйшла слодыч». І тры дні не маглі яны адгадаць загадкі.