I сталася ў той час, і сказаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, Абрагаму, кажучы: «Бог з табою ў-ва ўсім, што ты робіш.
2 ЦАРСТВАЎ 5:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Давід ставаўся штораз магутнейшы, і ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, [быў] з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І меў посьпех Давід і ўзьвялічваўся, і Гасподзь Бог Саваоф быў зь ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Давід станавіўся штораз магутнейшы, бо Госпад, Бог Магуццяў, быў з ім. |
I сталася ў той час, і сказаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, Абрагаму, кажучы: «Бог з табою ў-ва ўсім, што ты робіш.
І была доўгая вайна паміж домам Саўла і домам Давіда. І Давід ставаўся мацнейшым, а дом Саўла слабеў.
І Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я выгубіў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў вялікім імя тваё як імя аднаго з вялікіх на зямлі.
І паставіў ён у Эдоме залогу, і ўвесь Эдом стаўся слугою Давіда. І ГОСПАД выбаўляў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.
І паставіў Давід залогі ў Араме ў Дамаску, і Арам стаўся слугой Давіда, і прыносіў яму даніну. І ГОСПАД выбаўляў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.
«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»
Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.
Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.
Але цяпер вось умацуйся, Зэрубабэлю, кажа ГОСПАД, і ўмацуйся, Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўмацуйся, увесь народ зямлі, кажа ГОСПАД, і рабіце; бо Я з вамі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І хадзіў Давід усюды, куды пасылаў яго Саўл, і ўсюды меў посьпех. І паставіў яго Саўл начальнікам над ваярамі, і ён быў добрым у вачах усяго народу, а таксама ў вачах слугаў Саўла.