І сказаў Давід: «Кроў твая на галаве тваёй, бо вусны твае сьведчылі супраць цябе, кажучы: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”».
2 ЦАРСТВАЎ 3:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай спадзе яна на галаву Ёава і на ўвесь дом бацькі ягонага; няхай не спыняецца ў доме Ёава хворы на выцёкі, пракажоны, той, які ходзіць з кійком, забіты ад мяча і той, хто патрабуе хлеба». Біблія (пераклад В. Сёмухі) няхай упадзе яна на галаву Ёава і на ўвесь дом бацькі ягонага; хай ніколі не застаецца дом Ёава бязь семяцечнага, альбо пракажонага, альбо абапертага на кій, альбо мечам забітага, альбо таго, каму патрэбен хлеб. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і няхай спадзе яна на галаву Ёаба і на ўвесь дом бацькі яго; хай заўсёды будзе ў доме Ёаба хворы на выцёкі, пракажоны і той, хто ходзіць з кіём, забіты ад меча і той, хто просіць хлеба». |
І сказаў Давід: «Кроў твая на галаве тваёй, бо вусны твае сьведчылі супраць цябе, кажучы: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”».
Зьвярнуў на цябе ГОСПАД усю кроў дому Саўла, бо забраў ты валадарства ў яго. І аддаў ГОСПАД валадарства ў рукі Абсалома, сына твайго. І вось, злыбеды ў цябе, бо ты — чалавек крыважэрны».
І пачуў Давід пра гэта, і сказаў: «Не вінаваты ані я, ані валадарства маё перад ГОСПАДАМ на вякі ў крыві Абнэра, сына Нэра.
Нааман, начальнік войска валадара Сірыі, быў чалавек вялікі перад абліччам гаспадара свайго і быў вельмі паважаны, бо праз яго ГОСПАД даў перамогу Сірыі. І быў ён волат мужны, але [ён быў] пракажоны.
Няхай праказа Наамана прылепіцца да цябе і да насеньня твайго на вякі». І выйшаў [Гехазі] ад яго [белы], як сьнег, ад праказы.
дык калі ён устане і будзе выходзіць навонкі з кійком сваім, той, хто ўдарыў, будзе без пакараньня, толькі няхай аддасьць [яму] за перапынак [у працы] і, лечачы, няхай вылечыць яго.
«Аб’явіце сынам Ізраіля і скажыце ім: “Мужчына, які мае выцёкі з цела свайго, нячысты.
Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў паганіць зямлю, і ніяк ня можа быць перапрошана за кроў, пралітую на зямлю, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.
Калі ж барбары ўбачылі зьвера, які вісеў на руцэ ягонай, гаварылі між сабою: «Напэўна, чалавек гэты забойца, якому, уратаванаму ад мора, прысуд жыць не дазваляе».
Усе старшыні гораду, які найбліжэй да забітага, памыюць рукі свае над цялушкай, карак якой зламалі каля ручая,
бо кроў сьвятых і прарокаў яны вылілі, і кроў Ты даў ім піць, бо яны вартыя гэтага».
каб такім чынам споўнілася помста за забойства сямідзесяці сыноў Еруббаала, і кроў іхняя павярнулася на Абімэлеха, брата іхняга, які забіў іх, і на жыхароў Сыхему, якія яму дапамагалі.