2 ЦАРСТВАЎ 22:51 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Ты ўзьвялічыў збаўленьнем валадара Твайго і зьявіў міласэрнасьць памазанцу Твайму, Давіду, і насеньню ягонаму на вякі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) велікадушна ратуючы цара Свайго і творыць міласьць памазанцу Свайму Давіду і нашчадкам ягоным вечна! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) услаўляе Ён збаўленнем цара Свайго і аказвае міласэрнасць намашчэнцу Свайму Давіду і нашчадкам яго навекі». |
Гэта апошнія словы Давіда: «Сказаў Давід, сын Есэя, сказаў чалавек, які высока пастаўлены, памазанец Бога Якубавага, сьпявак псальмаў Ізраіля.
І будзе трывалым дом твой, і валадарства тваё будзе перад абліччам вечна, і пасад твой будзе трываць на вякі”».
бо Ты даеш выратаваньне валадару, і выбаўляеш Давіда, слугу Твайго, ад мяча злыдня!
Прыгожае ўзьнясеньне, аздоба ўсёй зямлі, гара Сыён на схілах паўночных, горад вялікага Валадара.
Тады, гаворачы ў відзежы да багабойнага Твайго, Ты сказаў: «Я даў успамогу волату, узвысіў юнака з народу.
І Я скрышу перад абліччам ягоным тых, што прыгнятаюць яго, а тых, што ненавідзяць яго, павалю.
На вякі захоўваючы, захаваю для яго міласэрнасьць Маю, і запавет Мой з ім будзе верным.
кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».
І будуць яны служыць ГОСПАДУ, Богу свайму, і Давіду, валадару свайму, якога Я пастаўлю для іх.
І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».