2 ЦАРСТВАЎ 15:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Давід узыходзіў на гару Аліўную, узыходзіў і плакаў, галава ягоная была закрытая, і ён ішоў босы. І ўвесь народ, які [быў] з ім, ішоў з закрытымі галовамі, і ўзыходзілі, і плакалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Давід пайшоў на гару Элеонскую, ішоў і плакаў; галава ў яго была пакрытая; ён ішоў босы, і ўсе людзі, якія былі зь ім, накрылі кожны галаву сваю, ішлі і плакалі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Давід узыходзіў на гару Аліўную, ішоў і плакаў, ішоў ён з пакрытай галавой і босымі нагамі; але і ўсе людзі, што былі з ім, ішлі з пакрытымі галовамі і плакалі. |
У той дзень уваходзіў народ у горад цішком, як уваходзяць людзі асаромленыя, якія ўцяклі з бітвы.
А валадар закрыў аблічча сваё, і галасіў валадар моцным голасам: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
І вярнуўся Мардэхай да брамы валадарскай, а Аман пасьпяшаўся ў дом свой у смутку і закрыўшы галаву.
Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!
Стагні моўчкі, не рабі жалобы па памёршым, завяжы турбан твой на сабе, азуй сандалы твае на ногі твае, не прыкрывай барады і ня еш хлеба жалобы».
турбаны вашыя [будуць] на галовах вашых і сандалы вашыя на нагах вашых, ня будзеце лямантаваць і ня будзеце плакаць, а будзеце сохнуць дзеля беззаконьняў вашых і будзеце стагнаць адзін перад адным.
І стануць ногі Ягоныя ў той дзень на гары Аліўнай, якая перад абліччам Ерусаліму з усходу; і рашчэпіцца гара Аліўная папалам, на ўсход і на захад, [і будзе] даліна вельмі вялікая, і пасунецца палова гары на поўнач, а палова — на поўдзень.
І сталася, калі наблізіўся да Бэтфагі і Бэтаніі, да гары, якую называюць Аліўнай, паслаў двух вучняў Сваіх,
Калі ж Ён наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў з радасьцю хваліла Бога моцным голасам за ўсе цуды, якія яны бачылі,
Удзень Ён навучаў у сьвятыні; а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнай.
Тады яны вярнуліся ў Ерусалім з гары, называнай Аліўнай, што блізка ад Ерусаліму, за дзень суботні ходу.
І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.