Я падыйшоў да яго і забіў яго, бо ведаў, што ня будзе ён жыць пасьля падзеньня свайго, і ўзяў я вянок з галавы ягонай і нараменьнік, які на рамёнах ягоных, і прынёс іх гаспадару майму».
2 ЦАРСТВАЎ 1:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід: «Кроў твая на галаве тваёй, бо вусны твае сьведчылі супраць цябе, кажучы: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў яму Давід: кроў твая на галаве тваёй, бо твае вусны сьведчылі на цябе, калі ты казаў: я забіў памазанца Гасподняга. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў яму Давід: «Кроў твая — на галаву тваю; бо сказанае табою сведчыла супраць цябе, калі ты казаў: “Я забіў намашчэнца Госпадавага”». |
Я падыйшоў да яго і забіў яго, бо ведаў, што ня будзе ён жыць пасьля падзеньня свайго, і ўзяў я вянок з галавы ягонай і нараменьнік, які на рамёнах ягоных, і прынёс іх гаспадару майму».
Зьвярнуў на цябе ГОСПАД усю кроў дому Саўла, бо забраў ты валадарства ў яго. І аддаў ГОСПАД валадарства ў рукі Абсалома, сына твайго. І вось, злыбеды ў цябе, бо ты — чалавек крыважэрны».
У дзень, калі ты выйдзеш і пяройдзеш ручай Кедрон, ведай, што сьмерцю памрэш. Кроў твая будзе на галаве тваёй».
займаўся ліхвярствам, вымагаў адсоткаў, такі жыў, і ня будзе жыць, бо рабіў усе брыдоты гэтыя. Ён сьмерцю памрэ, а кроў ягоная на ім будзе.
Гук рогу ён пачуў, але не засьцярогся; кроў ягоная будзе на ім самім. А той, хто засьцярогся, захаваў душу сваю.
Калі жанчына наблізіцца да якой жывёлы, каб злучыцца з ёй, заб’еш і жанчыну, і жывёлу. [Абое] сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.
Мужчына або жанчына, калі будуць яны выклікаць духаў [памерлых] або варажыць, сьмерцю памруць. Укамянуеце іх камянямі; кроў іхняя [будзе] на іх”».
Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, сьмерцю памрэ; хто праклінаў бацьку свайго і маці сваю, кроў ягоная [будзе] на ім.
Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў.
А як яны працівіліся і блюзьнілі, абтросшы адзеньне, ён сказаў да іх: «Кроў вашая на галаве вашай! Я чысты. Ад цяпер іду да паганаў».
А мы ведаем, што Закон усё, што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад Законам, каб усе вусны былі загароджаныя і ўвесь сьвет стаўся вінаватым перад Богам,
каб не праліваць нявіннай крыві ў зямлі тваёй, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць, і ня будзе на табе крыві.
Калі хто выйдзе з дзьвярэй дому твайго, кроў ягоная спадзе на галаву ягоную, а мы будзем невінаватыя. А калі хто ў доме з табой будзе заставацца, кроў ягоная спадзе на галаву нашую, калі нечая рука іх дакранецца.
каб такім чынам споўнілася помста за забойства сямідзесяці сыноў Еруббаала, і кроў іхняя павярнулася на Абімэлеха, брата іхняга, які забіў іх, і на жыхароў Сыхему, якія яму дапамагалі.
І пачуў Давід, што Наваль памёр, і сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які рассудзіў справу зьнявагі маёй з боку Наваля і захаваў слугу Свайго ад зла, а злачыннасьць Наваля зьвярнуў ГОСПАД на галаву ягоную». І паслаў Давід сказаць Абігайлі, што ён бярэ яе сабе за жонку.
І сказаў Давід Абішаю: «Не забівай яго, бо ці ж можа быць невінаваты той, хто падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА?»