Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 20:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Калі жанчына наблізіцца да якой жывёлы, каб злучыцца з ёй, заб’еш і жанчыну, і жывёлу. [Абое] сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Калі жанчына пойдзе да якой-небудзь жывёлы, каб спалучыцца зь ёю, дык забі жанчыну і жывёлу: хай будуць яны аддадзены сьмерці, кроў іхняя на іх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Калі жанчына злучыцца з якой-небудзь жывёлай, адразу забі іх разам, хай будуць пакараныя смерцю; самі гэтую смерць на сябе сцягнулі.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 20:16
8 Крыжаваныя спасылкі  

бо ня вытрымалі перасьцярогі: «Калі і зьвер кранецца гары, будзе ўкаменаваны ці стралою забіты»,


Калі слугу альбо служку забадае вол, тады трыццаць сыкляў срэбра даць пану іхняму, а вол будзе ўкаменаваны.


Няхай не дакранецца да яе рука, бо камянуючы, укамянуюць яго альбо прабіваючы, праб’юць стралою; жывёла гэта ці чалавек, ня будуць жыць”. Калі працягла затрубіць рог, могуць узыйсьці на гару».


I калі вол забадае мужчыну альбо жанчыну, і яны памруць, вала, камянуючы, трэба ўкаменаваць, і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала невінаваты.


Кожны, хто ляжа са скацінаю, няхай сьмерцю памрэ.


Не лажыся ні з якою жывёлаю, бо праз гэта [станешся] нячысты. І жанчына ня стане перад жывёлаю, каб злучыцца з ёю, бо гэта вычварэньне.


Хто ляжа з жывёлай, выліваючы [насеньне], сьмерцю памрэ. Жывёлу таксама трэба забіць.


Калі хто возьме сястру сваю, дачку бацькі свайго або дачку маці сваёй, і будзе агля­даць голасьць яе, а яна будзе аглядаць голасьць яго, гэта сорам; няхай будуць забітыя перад вачыма сыноў народу свайго; ён адкрыў голасьць сястры сваёй, беззаконьня ён дапусьціўся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы