І ўсталі некаторыя з галоваў сыноў Эфраіма: Азарыя, сын Егаханана, Бэрэхія, сын Мэшылемота, Эхізкія, сын Шальлюма, і Амаса, сын Хадлая, насупраць тых, што вярталіся з вайны,
2 ЛЕТАПІСАЎ 28:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер паслухайце мяне, і вярніце палонных, якіх вы ўзялі ў палон з братоў вашых; бо полымя гневу ГОСПАДА [прыйдзе] на вас». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, паслухайце мяне, і вярнеце палонных, якіх вы захапілі з братоў вашых, бо полымя гневу Гасподняга на вас. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык паслухайце маёй парады і вярніце ўзятых у палон, якіх вы прывялі ад братоў вашых, бо страшнае абурэнне Госпада пагражае вам». |
І ўсталі некаторыя з галоваў сыноў Эфраіма: Азарыя, сын Егаханана, Бэрэхія, сын Мэшылемота, Эхізкія, сын Шальлюма, і Амаса, сын Хадлая, насупраць тых, што вярталіся з вайны,
І ўзялі сыны Ізраіля ў палон у братоў сваіх дзьвесьце тысячаў жанчынаў, сыноў і дачок; і таксама шмат здабычы нарабавалі ў іх, і завезьлі здабычу ў Самарыю.
Няхай князі нашыя стаяць за ўсю царкву, і няхай усе ў гарадах нашых, якія ўзялі жонак чужынскіх, прыйдуць у вызначаны час, і з імі старшыні кожнага гораду і судзьдзі ягоныя, аж пакуль не адвернецца ад нас ярасьць гневу Бога нашага за справу гэтую».
Ці ж ня гэта пост, які Я выбраў: здымі кайданы бязбожнасьці, разьвяжы путы ярма, пусьці ўцісканых на свабоду і ўсякае ярмо скрышы.
Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.
Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца.