ЭЗДРЫ 10:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)14 Няхай князі нашыя стаяць за ўсю царкву, і няхай усе ў гарадах нашых, якія ўзялі жонак чужынскіх, прыйдуць у вызначаны час, і з імі старшыні кожнага гораду і судзьдзі ягоныя, аж пакуль не адвернецца ад нас ярасьць гневу Бога нашага за справу гэтую». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)14 Хай нашы начальнікі заступяць месца ўсяго супольства, і ўсе ў гарадах нашых, якія ўзялі жонак іншапляменных, хай прыходзяць сюды ў назначаны час і зь імі старэйшыны кожнага горада і судзьдзі яго, пакуль не адвернецца ад нас палкі гнеў Бога нашага за гэта. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)14 хай нашы кіраўнікі застануцца замест усёй супольнасці; і ўсе ў гарадах нашых, што ўзялі чужынак за жонак, хай у вызначаны тэрмін прыйдуць, і з імі старшыны паасобных гарадоў разам з іх суддзямі, пакуль не адвернецца гнеў Бога нашага ад нас дзеля гэтага граху». Глядзіце раздзел |