А Давід і ўвесь дом Ізраіля гралі перад ГОСПАДАМ на інструмэнтах з дрэва кіпарысавага, на гусьлях, псалтырах, бубнах, пішчалках і цымбалах.
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі яны ў Ерусалім з псалтырамі, гусьлямі і трубамі ў Дом ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі ў Ерусалім з псалтырамі і цытрамі і трубамі да дома Гасподняга. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўвайшлі ў Ерузалім з псалтэрыёнамі, і цытрамі, і трубамі ў дом Госпадаў. |
А Давід і ўвесь дом Ізраіля гралі перад ГОСПАДАМ на інструмэнтах з дрэва кіпарысавага, на гусьлях, псалтырах, бубнах, пішчалках і цымбалах.
А Давід і ўвесь Ізраіль гралі перад Богам з усёй сілы са сьпевамі, на гусьлях, на псалтырах, на бубнах, на цымбалах і на трубах.
І чатыры тысячы прыдзьвернікаў, і чатыры тысячы тых, якія хваляць ГОСПАДА на [музычных] інструмэнтах, якія зробленыя для хвалы.
Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.
І павярнуліся ўсе мужы Юды і Ерусаліму, і Язафат на чале іх, каб вярнуцца ў Ерусалім з радасьцю, бо ўзрадваў іх ГОСПАД [збаўленьнем] ад ворагаў іхніх.
І быў страх Божы на ўсіх валадарствах зямлі гэтай, калі яны пачулі, што ГОСПАД ваяваў супраць ворагаў Ізраіля.
Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе].