І стался, калі Ахаў убачыў Ільлю, сказаў Ахаў яму: «Ці ты той, хто трывожыць Ізраіля?»
2 ЛЕТАПІСАЎ 18:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць адзін чалавек, каб праз яго спытацца ў ГОСПАДА; але я ненавіджу яго, бо ён не прарочыць пра мяне добрае, але ўсе дні свае [прарочыць] ліхое. Гэта Міхей, сын Імлі». І сказаў Язафат: «Не кажы так, валадару». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар Ізраільскі Ёсафату: ёсьць яшчэ адзін чалавек, празь якога можна спытацца ў Госпада; але я ня люблю яго, бо ён не прарочыць пра мяне добрага, а пастаянна прарочыць благое; гэта Міхей сын Емвлая. І сказаў Ёсафат: не кажы так, цару. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сказаў цар Ізраэля Язафату: «Яшчэ ёсць адзін чалавек, у якога маглі б мы спытацца пра волю Госпадаву; але я яго зненавідзеў, бо ён увесь час прарочыць для мяне не дабро, а ліха: гэта Міхей, сын Емлі». І сказаў Язафат: «Не гавары, цар, гэтак». |
І стался, калі Ахаў убачыў Ільлю, сказаў Ахаў яму: «Ці ты той, хто трывожыць Ізраіля?»
І калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА, Абадыя ўзяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзясят у адной і другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.
А ён адказаў: «Рэўнасьцю я раўную дзеля ГОСПАДА, Бога Магуцьцяў, бо сыны Ізраіля пакінулі запавет Твой, ахвярнікі Твае развалілі, а прарокаў Тваіх пазабівалі мячом. Застаўся я адзін, але і маю душу шукаюць, каб зьнішчыць яе».
І сказаў Ахаў Ільлі: «Ты знайшоў мяне, вораг мой». А ён сказаў: «Знайшоў, бо ты запрадаўся, каб чыніць ліхоту ў вачах ГОСПАДА.
І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ГОСПАДА, але я яго ненавіджу, бо ён не прарочыць мне добрае, але [прарочыць] ліхое. [Гэта] Міхей, сын Імлі». І Язафат сказаў: «Не гавары так, валадар».
І сталася, калі Ярам убачыў Егу, ён сказаў: «Ці з мірам ты, Егу?» Той сказаў: “Што [значыць] “з мірам”, калі [працягваецца] распуста Езабэлі, маці тваёй, і чараўніцтва ейнае».
І паклікаў валадар Ізраіля аднаго эўнуха, і сказаў: «Прывядзі хутчэй Міхея, сына Імлі».
А я да Цябе малюся, ГОСПАДЗЕ, у час упадабаньня Твайго, Божа; у вялікай міласэрнасьці Тваёй пачуй Ты мяне, у праўдзе збаўленьня Твайго!
Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.
Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.
якія кажуць відушчым: «Ня мейце відзежаў!», а прадказальнікам: «Не прадказвайце нам гэтых рэчаў справядлівых, але кажыце нам тое, што нам падабаецца, прадказвайце нам прыемнае.
І яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, бо ня зьнік Закон у сьвятара, і рада ў мудраца, і слова ў прарока. Хадземце, ударым яго языком, і не зьвяртайма ўвагі на ўсе словы ягоныя».
І сказалі князі валадару: «Няхай памрэ, просім, чалавек гэты, бо ён аслабляе рукі ваяроў, якія засталіся ў горадзе гэтым, і рукі ўсяго народу, калі да іх прамаўляе падобныя словы. Бо чалавек гэты не шукае супакою для народу гэтага, але толькі ліха!»
Яны ненавідзяць таго, хто дакарае ў браме [гораду], і брыдзяцца тым, хто гаворыць беззаганна.
Ты, які завешся домам Якуба, няўжо скараціўся Дух ГОСПАДА? Няўжо такія ўчынкі Ягоныя? Ці ж ня словы Мае робяць дабро для таго, хто ходзіць у правасьці?
Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі адлучаць вас, і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага.
Калі б Я не ўчыніў сярод іх справаў, якіх ніхто іншы не рабіў, ня мелі б грэху, а цяпер і бачылі, і зьненавідзелі і Мяне, і Айца Майго.
Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу пра яго, што справы ягоныя злыя.