Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 69:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 А я да Цябе малюся, ГОС­ПАДЗЕ, у час упадабаньня Твайго, Божа; у вялікай міласэрнасьці Тваёй пачуй Ты мяне, у праўдзе збаўленьня Твайго!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 А я — малітву маю да Цябе, Госпадзе, у час спагаднасці Тваёй, Божа. У бязмежжы міласэрнасці Тваёй выслухай мяне, у праўдзе збаўлення Твайго.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 69:14
20 Крыжаваныя спасылкі  

Выцягні з вышыні руку Тваю, вызвалі мяне і выратуй мяне з водаў вялікіх, з рукі сыноў чужынскіх,


А Ты, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, учыні са мною дзеля імя Твайго, і выратуй мяне, бо добрая міласэрнасьць Твая,


А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”».


А грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, кажучы: “Ня хочам, каб гэты валадарыў над намі”.


І а дзявятай гадзіне Ісус загаласіў моцным голасам, кажучы: «Элёі, элёі, ламма сабахтані», што перакладаецца: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»


Я клікаў імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, з ямы найглыбейшай.


І словамі нянавісьці атачылі мяне, і ваююць супраць мяне без прычыны.


Выратуй мяне з балота, каб я не заграз; ратуй ад тых, што ненавідзяць мяне, і з глыбіняў водных!


Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскай, з гор Гермону, з гары Міцар я пра Цябе ўспамінаю.


Як лань прагне вады з ручая, так душа мая, Божа, прагне Цябе!


Няхай ня радуюцца з мяне тыя, што варагуюць са мною няслушна, няхай не міргаюць вачыма тыя, што ненавідзяць мяне без прычыны.


Бо Ты, Госпадзе, — добры і літасьцівы, і вельмі міласэрны для ўсіх, што Цябе клічуць.


Калі млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы