І радзіўся валадар, і зрабіў двух залатых быкоў і сказаў [народу]: «Далёка для вас хадзіць у Ерусалім! Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
2 ЛЕТАПІСАЎ 17:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо ён шукаў Бога бацькі свайго, і хадзіў паводле прыказаньняў Ягоных, а не паводле ўчынкаў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а шукаў ён Бога бацькі і рабіў паводле запаведзяў Ягоных, а не па ўчынках Ізраільцянаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але на Бога бацькі свайго, і па прыказаннях Яго паступаў, і не паводле грахоў Ізраэля. |
І радзіўся валадар, і зрабіў двух залатых быкоў і сказаў [народу]: «Далёка для вас хадзіць у Ерусалім! Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
І ўзыйшоў ён да ахвярніка, які зрабіў у Бэтэлі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, які вызначыў паводле [намеру] сэрца свайго, і ўстанавіў сьвята для сыноў Ізраіля. І ўзыйшоў ён да ахвярніка, каб кадзіць.
І любіў Салямон ГОСПАДА, ходзячы паводле пастановаў Давіда, бацькі свайго, але і ён складаў ахвяры і каджэньні на ўзгорках.
Таксама ты, калі будзеш хадзіць перад абліччам Маім, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысьціні сэрца і ў справядлівасьці, і будзеш выконваць усё, што Я загадаў табе, калі захаваеш прысуды Мае і пастановы Мае,
Але Юда таксама не захоўваў прыказаньняў ГОСПАДА, Бога свайго, і хадзіў паводле звычаяў Ізраільцянаў, як яны рабілі.
І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, як рабіў дом Ахава, бо дачка Ахава была жонкай ягонай, і рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА.
І пабудаваў ён гарады ўмацаваныя ў Юдзе, бо была ў супакоі зямля, і не было ў яго вайны ў тыя гады, бо ГОСПАД даў яму супакой.
І быў ГОСПАД з Язафатам, бо ён хадзіў першымі шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не шукаў Баалаў,
І прыйшоў да яго ліст ад Ільлі прарока, кажучы: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго: “За тое, што ты не хадзіў шляхамі Язафата, бацькі твайго, ані шляхамі Асы, валадара Юды,
І ён шукаў Ахазію, і схапілі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і прывялі яго да Егу, і забілі яго, і пахавалі яго, бо казалі: «Ён — сын Язафата, які шукаў ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім». І не было [нікога] ў доме Ахазіі, хто меў бы сілу валадарыць.
І стаў моцным Ётам, бо ён падрыхтаваў шляхі свае перад абліччам ГОСПАДА, Бога свайго.
І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не адхіляўся ані ўправа, ані ўлева.
Калі распусьнічаеш ты, Ізраіль, няхай Юда ня будзе вінаваты. Не ідзіце ў Гільгал, і не прыходзьце ў Бэт-Авэн, і не прысягайце: «Жыве ГОСПАД!»
Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.
Нарэшце, браты, просім вас і молім праз Госпада Ісуса, каб тое, што вы прынялі ад нас, як мусіце вы хадзіць і падабацца Богу, яшчэ больш у вас памнажалася,